Logo Polskiego Radia
Print

Смог выклікае атупеньне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2018 17:29
  • 30.08_навука.mp3
Пры чым, большае ў мужчын, чым у жанчын.
photo: www.pixabay.com

Смог выклікае атупеньне розуму – б'юць трывогу амэрыканскія і кітайскія дасьледчыкі

Аб гэтым яны напісалі ў найноўшым нумары тыднёвіка «PNAS». Навукоўцы супаставілі вынікі тэставаньня па матэматычных зьвестках і па лінгвістычных здольнасьцях з вынікамі замерваньня забруджанасьці паветра ў Кітаі. Вучоныя ўлічылі канцэнтрацыю найбольш небясьпечных рэчываў. Гэта сярністы газ, дыяксід азоту а таксама пыл ПМ10 (дыямэтар не перавышае 10 мікронаў – мільённая частка мэтра).

Кітайскія і амэрыканскія дасьледчыкі зрабілі выснову, што разам з гадамі прабываньня ў забруджаным паветры, зьніжаюцца матэматычныя і лінгвістычныя здольнасьці кітайцаў. Атупеньне ў большай ступені назіраецца ў мужчын, чым у жанчын. Навукоўцы зьвязваюць гэта з працай пад адкрытым небам.

Паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны год ад забруджанага паветра паміраюць 7 млн людзей. Такім чынам смог зьяўляецца другім найбольш жорсткім забойцам. Павышаны ціск забірае штогод 9,4 млн жыцьцяў, а тытунь забівае 5,7 млн людзей.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што смог акружае 98% гарадоў з насельніцтва больш за 100 тысяч чалавек у незаможных краінах. У больш багатых гэтая праблема закранае 56% гарадоў. Польшча, побач з Балгарыяй, зьяўляецца краінай з найбольш забруджаным паветрам у ЭЗ.

Эўрапейскае агенцтва па навакольным асяродзьдзі паведаміла, што ў Польшчы ад забруджанага паветра штогод памірае 50 тыс. чалавек. Ва ўсіх краінах ЭЗ – 400 тысяч.

Паводле Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт