Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ператвараецца ў турыстычнага гіганта

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.08.2018 16:18
У 2017 годзе Польшча зарабіла на турыстах крыху меней за 10 мільярдаў эўра.
Палац культуры й навукі ў Варшаве Палац культуры й навукі ў Варшаве www.pixabay.com

Польшча ператвараецца ў турыстычнага гіганта
Штогод Польшчу наведвае 18 мільёнаў замежным турыстаў і гэта самы высокі паказчык сярод краін рэгіёну, паведамляе інтэрнэт-партал money.pl. Напрыклад, у Харватыю прыяжджае каля 13 мільёнаў, Чэхію – 9, а Румыніі крыху болей за 10 мільёнаў турыстаў. Хутка набірае папулярнасьць альбанскі накірунак, аднак лічба турыстаў у Шкіперыі не перакочвае 4 мільёнаў штогод.
У параўнаньні зь некаторымі краінамі заходняй часткі Эўропы, Польшча таксама займае годнае месца. Напрыклад летась Партугалію наведала 12 мільёнаў турыстаў, што на 6 мільёнаў меньш чым Польшчу.
Нягледзячы на тое, што колькасьць замежных турыстаў у Польшчы расьце хутка, гэта не прыносіць краіне чаканага прыбытку. Паводле дадзеных Сусьветнай турыстычнай арганізацыі ў 2017 годзе Польшча зарабіла на турыстах крыху меней за 10 мільярдаў эўра.
Аднак і ў гэтым вымярэньні назіраецца пазытыўная дынаміка, сярэднія выдаткі замежнага турыста падчас знаходжаньня ў Польшчы ў 2017 годзе склалі 500 даляраў, што на 4% болей чым пазалетась, падсумоўвае партал money.pl

Штогод Польшчу наведвае 18 мільёнаў замежным турыстаў і гэта самы высокі паказчык сярод краін рэгіёну, паведамляе інтэрнэт-партал money.pl. Напрыклад, у Харватыю прыяжджае каля 13 мільёнаў, Чэхію – 9, а ў Румынію крыху болей за 10 мільёнаў турыстаў. Хутка набірае папулярнасьць альбанскі накірунак, аднак лічба турыстаў у Шкіперыі не перакочвае 4 мільёнаў штогод.

У параўнаньні зь некаторымі краінамі заходняй часткі Эўропы, Польшча таксама займае годнае месца. Напрыклад летась Партугалію наведала 12 мільёнаў турыстаў, што на 6 мільёнаў меньш чым Польшчу.

Нягледзячы на тое, што колькасьць замежных турыстаў у Польшчы расьце хутка, гэта не прыносіць краіне чаканага прыбытку. Паводле дадзеных Сусьветнай турыстычнай арганізацыі ў 2017 годзе Польшча зарабіла на турыстах крыху меней за 10 мільярдаў эўра.

Аднак і ў гэтым вымярэньні назіраецца пазытыўная дынаміка, сярэднія выдаткі замежнага турыста падчас знаходжаньня ў Польшчы ў 2017 годзе склалі 500 даляраў, што на 4% болей чым пазалетась, падсумоўвае партал money.pl

money.pl/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт