Logo Polskiego Radia
Print

Сьпіс пэдафілаў - не для сьвятароў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.09.2018 13:20
Ксяндзы, асуджаныя за пэдафілію, не ўнесеныя ў сьпіс, бо іх гвалты не былі жорсткімі.
Senlay/pixabay.com/CC0 Public Domain

Gazeta Wyborcza: Ксёндз, які на працягу 10 гадоў дамагаўся і прымушаў да сэксу міністрантаў, а пасьля быў за гэта асуджаны, не ўнесены ў сьпіс пэдафілаў, створаны Міністэрствам юстыцыі. Чаму?

“Ксяндзоў, так як і кожнага іншага, тычацца тыя ж самыя правілы. Факт, што там няма ксяндзоў, азначае, што яны ня зьдзейсьнілі найбольш зьверскія злачынствы (да іх адносяцца жорсткія гвалты)”, - так на пытаньне на Твітэры адказаў былы прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі Сэбасьціян Калета, які ўдзельнічаў у стварэньні гэтага сьпісу.

Выданьне апісвае гісторыю сьвятара Паўла Кані, якога таксама няма ў сьпісе. Ён быў асуджаны на сем гадоў турмы за прымушаньне дзяцей да аральнага і анальнага сэксу ды за гвалт. У апошнім выпадку гаворка ідзе пра 14-гадовага хлопца, якога ксёндз прымушаў да сэксу з 11 гадоў. У ліпені 2011 году за грошы, сабраныя для “бедных індзейцаў”, ксёндз прывёз хлопчыка ў люксавы гатэль. Кожную ноч дамагаўся сэксуальна. Калі хлопец абараняўся, сьвятар закруціў яму рукі і яго згвалціў.

Суд прызнаў Паўла Каню вінаватым, аднак у сьпісе пэдафілаў яго няма.

Колькі сьвятароў асуджаных за пэдафілію – невядома. Паводле падлікаў газэты, за пэдафілію і дзіцячую парнаграфію ў апошнія гады былі асуджаныя больш за 100 сьвятароў. Касьцёл статыстыку называць адмовіўся, а Міністэрства юстыцыі не вядзе статыстыкі прафэсій асуджаных.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт