Logo Polskiego Radia
Print

8.09.1514 г. літоўска-польскія войскі разграмілі маскалёў пад Воршай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.09.2018 08:15
  • Бітва пад Воршай 1514.mp3
У выніку маскоўцы былі амаль цалкам разьбітыя.
commons.wikimedia.org/By Przypisywany Hans Krell - cyfrowe.mnw.art.pl, Domena publiczna

Бітва па Воршай гэта адна са знакамітых падзей гісторыі беларускай вайсковасьці. Яна адбылася як адзін з элемэнтаў 10 – ці гадовай вайны паміж ВКЛ у саюзе з Польскім Каралеўствам і Маскоўскім княствам. Агульна, гэтая вайна сталася вынікам жаданьня Маскоўскіх цароў пашырыць свае землі і рэалізаваць ідэю аб’яднаньня ўсіх усходніх славянаў пад кіраўніцтвам Масквы.

Аб’яднанымі сіламі ВКЛ і Польшчы камандаваў гетман Канстантын Астроскі і Януш Сьвярчоўскі. На чале Маскоўскага войска стаяў цар Васілій ІІІ.

У 1514 годзе Маскоўскія войскі занялі Смаленск і пачалі памалу прасоўвацца ў глыб тэрыторыі ВКЛ. Кольскасьць маскоўскага войска дакладна ня вызначана.

У лісьце да папы Рымскага Льва Х, польскі Кароль Жыгімонт казаў пра 80 тыс. чалавек. Пры гэтым Жыгімонт пісаў, што маскавіты не хрысьціяне "жорсткія варвары, якія дамовіліся з туркамі і татарамі дзеля таго, каб разбурыць хрысьціянскі сьвет". Польскія гісторыкі кажуць пра 40 тыс. чалавек, а расейскія - 15 тыс. Лічба літоўска-польскіх войскаў пад Воршай складала, па розных дадзеных ад 12 тыс. да 25 тыс.

У выніку пасьпяховых дзеяньняў літоўска-польскіх войск, маскоўцы былі амаль цалкам разьбітыя.

Адзін з тагачасных эўрапейскіх летапісцаў Зыгмунд Герберштэйн пісаў, што калі маскавіты пачалі адступаць і перапраўляцца праз раку Крапіўну, іх патанула ў такой колькасьці, што рака выйшла з берагоў. Па розных дадзеныхh, колькасьць загінулых маскавітаў складала каля 16 тысячаў чалавек.

У палон папала каля 12 тыс. чалавек, сярод іх вельмі шмат вядомых баяраў і палкаводцаў. Палонныя былі адпушчаны толькі ў 1522 годзе, калі былі падпісаныя мірныя пагадненьні.

Пасьля перамогі, войскі ВКЛ амаль цалкам вызвалілі землі ад маскавітаў, толькі Смаленск заставаўся ў руках маскоўскага цара.

У 1522 годзе было падпісана перамір’е тэрмінам на 5 гадоў, згодна з якім Маскве быў пакінуты Смаленск, аднак Масква адмаўлялася ад Полацка, Вiцебска і Кіева.

Трэба сказаць, што Аршанская бітва мела пэўныя міжнародныя наступствы, бо цалкам падарвала супрацу паміж Масковіяй і Габсбургамі. Па выніках адбыўся першы Венскі кангрэс у 1515 годзе, які замацаваў тагачасную палітычную карціну ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт