Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.09.2018 09:00
  • Sydney Polak.mp3
Сыдні Поляк атрымаў свой псэўданім дзякуючы жарту свайго калегі па гурту.
www.pixabay.com

Сёньня я хачу вам прадставіць выканаўцу з вельмі польскім прозьвішчам і вельмі ня польскім іменем. Праўда, імя – гэта на самой справе псэўданім. Але па парадку. Музыкант, якога ў Польшчы ведаюць пад іменем і прозьвішчам Сыдні Поляк (Sydney Polak), нарадзіўся ў 1972 годзе ў Варшаве. Ягонае прозьвішча сапраўды Поляк, а вось імёны бацькі далі яму такія: Яраслаў Марэк, але пазьней ён сам вырашыў звацца інакш.

Сыдні Поляк ня толькі сьпявак. Ён таксама ўдарнік, аўтар тэкстаў песьняў, кампазытар, гукарэжысёр і радыёжурналіст. Так што можна сказаць, што ён займаецца практычна кожнай галіной, якая нейкім чынам зьвязаная з гукам.

Трэба адзначыць, што, нягледзячы на мноства прафэсій, якімі можа пахваліцца Поляк, ён на самой справе перш за ўсё музыкант гурту T.Love, у якім грае на ўдарных інструмэнтах. А псэўданім Сыдні паявіўся ў яго падчас аднаго з канцэртаў гурту T.Love, падчас якога вакаліст групы Мунек Сташчык пажартаваў, што на ўдарных інструмэнтах грае Сыдні Полак (Sydney Pollack – амэрыканскі кінарэжысёр і актор). І так Яраслаў стаў Сыдні, што, відаць, яму не перашкаджае, хаця творчасьці амэрыканскага актора польскі музыкант на самой справе ня любіць.

А я прапаную вам песьню ў выкананьні Сыдні Поляка, якая называецца «Тварам у твар» («Twarzą w twarz»).

Pakujesz plecak i zamykasz drzwi
Dzisiaj cię tutaj już nie trzyma nic
Przed tobą nowy i ciekawy świat
Tak kolorowy jak się tylko da

Stań twarzą w twarz i poczuj wiatr i poczuj wiatr
Tylko ty sam możesz pokonać strach, pokonać strach

Zostawiasz w tyle wszystkie swoje troski
Zostawiasz ludzi, w których żar już ostygł
Stąpasz w nieznane, idziesz jak po swoje
Świat cię nie zrani, póki ty się go nie boisz

Stań twarzą w twarz i poczuj wiatr i poczuj wiatr
Tylko ty sam możesz pokonać strach, pokonać strach

Uwierz w to, że możesz, że możesz
Siłę masz, masz w sobie, masz w sobie
Pokaż im, że będzie, że będzie
Każdy nowy dzień zwycięstwem, zwycięstwem

A jeśli nawet przyjdzie los
Który cię znów zgnębi na wskroś
Pamiętaj, że to tylko moment, kilka chwil
Podniesiesz się, bo tak już jest
Masz mocny łeb, masz twardy grzbiet
I umiesz walczyć tak jak nikt nie umie tu
Gdy wokół szczeka sfora małych psów
Małych psów, małych psów, małych psów.

Ты зьбіраеш заплечнік і зачыняеш дзьверы. Сёньня цябе тут ужо не трымае нічога. Перад табой новы і цікавы сьвет, на столькі каляровы, як толькі магчыма.

Стань тварам у твар і адчуй вецер, адчуй вецер. Толькі ты сам можаш перамагчы страх, перамагчы страх.

Пакідаеш ззаду ўсе свае хваляваньні, пакідаеш людзей, у якіх жар ужо астыў. Ступаеш у невядомае, ідзеш як па сваё. Сьвет цябе не параніць, пакуль ты яго не баісься. Павер у тое, што ты можаш, што можаш. У цябе ёсьць сіла, сіла ў табе. Пакажы ім, што будзе, што будзе кожны новы дзень перамогай.

А калі нават прыйдзе лёс, які цябе зноў прыгняце наскрозь, памятай, што гэта толькі момант, некалькі хвілін. Ты падымесься, так бывае. У цябе моцная галава, цьвёрды хрыбет. І ўмееш змагацца, так, як ніхто тут не ўмее, калі навокал брэша зграя малых сабак.

Стань тварам у твар і адчуй вецер, адчуй вецер. Толькі ты сам можаш перамагчы страх, перамагчы страх.

Plecak – гэта ў перакладзе з польскай мовы заплечнік, інакш торба, якую можна насіць на сьпіне. Пры нагодзе скажу пра іншыя словы, якія называюць розныя прадметы, гучаць падобным чынам, як беларускі выраз, але маюць іншае значэньне. Скажам, польскі portfel – гэта, канешне ж, не партфэль (дзелавая торба), а партманэт, кашалёк, гаманец - месца, дзе людзі трымаюць грошы і дакумэнты, якія павінны быць пад рукой. А вось польская teczka – гэта папка.

Pokonać strach – перамагчы страх, таксама можна сказаць на польскай мове zwalczyć strach, што азначае дакладна тое ж самае – перамагчы, атрымаць перамогу над страхам, боязьзю.

Zostawiasz w tyle – пакідаеш ззаду. На польскай мове словазлучэньне "w tyle" пішацца асобна. Гэта два словы, у адрозьненьні ад беларускага ззаду, якое пішацца зьлітна.

Los zgnębi na wskroś – лёс прыгняце цябе наскрозь. Gnębić – гэта прыгнятаць, тыраніць.

Masz mocny łeb, twardy grzbiet – у цябе моцная галава, цьвёрды хрыбет. Łeb – гэта па-польску не лоб, як можа здавацца ў сувязі з падобным гучаньнем, а на бытавой мове галава, мазгаўня. А лоб – гэта польскае czoło.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт