Logo Polskiego Radia
Print

Здаровы лад жыцьця абараняе ад рака кішачніка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2018 09:13
У дасьледаваньнях прынялі ўдзел 370 тысяч аўстралійцаў.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Навукоўцы Ўнівэрсытэта Новага Паўднёвага Ўэльса ў Аўстраліі высьветлілі, што значную долю выпадкаў рака кішачніка можна пазьбегнуць з дапамогай здаровага ладу жыцьця. Аб гэтым паведамляецца на сайце MedicalXpress.

Рак кішачніка - адзін з самых распаўсюджаных тыпаў злаякасных пухлін. Штогод выяўляецца каля 600 тысяч новых выпадкаў гэтага захворваньня, рызыка яго разьвіцьця, як і многіх іншых формаў рака, павышаецца з узростам.

Спэцыялісты прааналізавалі дадзеныя, атрыманыя ў ходзе сямі дасьледаваньняў, у якіх прынялі ўдзел 370 тысяч аўстралійцаў ва ўзросьце 18-100 гадоў.

Навукоўцы выявілі фактары, зьвязаныя з разьвіцьцём рака тоўстай кішкі, сярод аўстралійскага насельніцтва. Яны таксама зрабілі прагнозы будучых захворваньняў на працягу наступных дзесяці гадоў.

Па словах дасьледнікаў, асноўнымі прычынамі рака кішачніка зьяўляецца курэньне, лішняя вага і атлусьценьне, а таксама празьмернае ўжываньне алькаголю. Згодна з прагнозам, гэтыя фактары на працягу наступных 10 гадоў прывядуць да 45 тысяч новых выпадкаў злаякасных пухлін у адной толькі Аўстраліі.

Пад большай пагрозай знаходзяцца мужчыны, у якіх сувязь паміж атлусьценьнем і хваробай больш цесная, чым у жанчын.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт