Logo Polskiego Radia
Print

29.09.1938 г. былі складзеныя Мюнхэнскія дамоўленасьці

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.09.2018 11:55
Дакумэнт быў, па-сутнасьці, актам здрады заходніх краін.
Падчас падпісаньня Мюнхенскага пагадненьня. Злева направа: Чэмберлен, Даладзье, Гітлер, Мусаліні і ЧыянаПадчас падпісаньня Мюнхенскага пагадненьня. Злева направа: Чэмберлен, Даладзье, Гітлер, Мусаліні і Чыянаhttps://commons.wikimedia.org/By Bundesarchiv, CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0

Гэта быў драматычны крок, які спрыяў яшчэ большаму набліжэньню Другой Сусьветнай вайны.

Дамоўленасьці датычыліся перадачы Нямеччыне часткі тэрыторыі Чэхаславакіі – Судэцкай вобласьці. У працы над гэтым дакумэнтам прынялі ўдзел прэм’ер-міністар Англіі Нэвіл Чэмбэрлен, Італіі- Бэніта Мусаліні, Францыі – Эдуард Даладзье, канцлер Нямеччыны Адольф Гітлер.

Мюнхэнскія дамоўленасьці былі вынікам палітыкі Гітлера пашырэньня тэрыторыі коштам суседзяў.

У 1935 годзе была далучана Аўстрыя, у 1938 прыйшла чарга на Чэхаславакію. Гітлер выкарыстаў сытуацыю Судэтаў. У гэтым рэгіёне пражывала 90% нямецкага насельніцтва.

Першы канфлікт у Судэтах пачаўся вясной 1938 году. Немцы спрабавалі справакаваць бунт і ўвесьці ў гэты рэгіён войскі. Але Чэхаславакія пасьпела мабілізаваць войскі, больш таго Чэхаславакію падтрымалі СССР і Францыя. Таму, Гітлер вырашыў пайсьці па шляху дыпляматыі і інтрыгаў.

Баючыся новай вайны, палітыкі Англіі і Францыі вырашылі пайсьці на саступкі коштам Чэхаславакіі.

Было вырашана перадаць тэрыторыі Нямеччыне, дзе пражывае больш за 50% немцаў.

Да тэрытарыяльных прэтэнзіяў таксама прычыніліся Польшча і Вэнгрыя. Ужо 28 верасьня Чэмбэрлен заявіў, што Гітлер атрымае ўсё, што захоча.

Калі 29 верасьня пачалася канфэрэнцыя ў Мюнхэне, на яе не былі дапушчаны ні прадстаўнікі чэхаславацкага ўраду, ні прадстаўнікі СССР, якое ў той час гарантавала бясьпеку Чэхаславакіі.

У выніку дамоўленасьцяў, якія канчаткова былі падпісаныя 30 верасьня, Чэхаславакія перастала існаваць.

Польшча ў выніку падзелу атрымала Цешын.

Перад падпісаньнем дамоўленасьцяў Чэмбэрлен сказаў: «Так жудасна і несапраўдна выглядае сама думка аб тым, што мы павінны тут у сябе капаць акопы і выкарыстоўваць процівагазы толькі таму, што ў адной далёкай краіне пасварыліся паміж сабой людзі, пра якім мы нічога не ведаем».

У кастрычніку 1938 году, за год да пачатку Другой Сусьветнай вайны Ўінстан Чэрчыль сказаў: «У Англіі была магчымасьць выбіраць паміж вайной і нягоднасьцю. Англія выбрала нягоднасьць і атрымае вайну».

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт