Logo Polskiego Radia
Print

6 кастрычніка 1973 г. распачалася вайна «Суднага дня»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2018 10:30
  • Вайна Суднага дня 1973.mp3
Гэта была чацьвёртая вайна паміж Ізраілем і арабскімі краінамі.
Эгіпецкія войскі перасякаюць Суэцкі канал, 7 кастрычніка 1973 годаЭгіпецкія войскі перасякаюць Суэцкі канал, 7 кастрычніка 1973 годаhttps://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10289085

Гэта была чацьвёртая вайна паміж Ізраілем і арабскімі краінамі за невялікі пэрыяд араба-ізраільскіх адносінаў. Варта прыгадаць што папярэдняя вайна, адбылася ў 1967 годзе і скончылася поўнай паразай арабскіх краінаў. Тым ня менш, у 1973 годзе Сырыя і Эгіпет паспрабавалі ўзяць рэванш у канфлікце з Ізраілем і адваяваць занятыя Ізраілем Галанскія вышыні на мяжы з Сырыяй і Сынайскую паўвыспу.

Усе спробы вырашыць канфлікт шляхам мірных перамоваў ня мелі посьпехаў

Арабскі сьвет на ўсе мірныя прапановы адказваў трымя "НЕ". «Не міру з Ізраілем», «Не прызнаньню Ізраіля», «Не перамовам з Ізраілем».

Нягледзячы на тое, што ў непасрэдных вайсковых дзеяньнях удзельнічалі толькі дзьве арабскія краіны, тым ня менш, іх матэрыяльная і фінансава падтрымлівалі Ярданія, Ірак, Кувэйт, Саудаўская Арабія, Марока, Туніс, Альжыр, Лібія. Аказваў моцную дапамогу арабскім краінам і Савецкі Саюз.

Колькасьць арабскіх войскай складала 1 мільён 162 тыс. чалавек, ізраільскіх не дасягала й паловы мільёна, 3,5 тыс танкаў, удвая больш, чым у Ізраіля, 1011 самалётаў, у Ізраіля толькі 561.

На першым этапе вайны арабскі бок меў перавагу

Але Ізраіль хутка перахапіў ініцыятыву і пачаў прасоўвацца ў глыб тэрыторыі Сірыі і Эгіпту.

22 кастрычніка 1973 году паміж СССР і ЗША пачаліся перамовы па ўрэгуляваньню канфлікту. Ад Ізраіля патрабавалася спыніць наступленьні і вярнуць усе захопленыя тэрыторыі.

Аднак, Ізраіль адмовіўся падпарадкоўвацца гэтым патрабаваньням. У адказ, СССР заявіў, што пры неабходнасьці можа ўмяшацца ў канфлікт. Араба-ізраільская вайна пагражала перайсьці ў міжнародны канфлікт, бо ЗША прывялі ў павышаную гатоваўнасьць свае атамныя сілы. 25 кастрычніка Ізраіль спыніў наступленьне.

Гэтая вайна мела тым нямеш далёкія наступствы для ўсяго сьвету

17 кастрычніка АПЭК, арабскія краіны, якія займаліся здабычай і пастаўкамі нафты абвясьцілі эмбарга ЗША і Заходняй Эўропе за падтрымку Ізраіля. Гэта прывяло да найбуйнейшага эканамічна-энэргетычнага крызысу ў сьвеце. У сваю чаргу СССР павялічыў пастаўкі нафты ў Эўропу і гэта стварыла ўмовы да так званага пэрыяду росквіту СССР. Заходнія ж краіны ў сваю чаргу пачалі разьвіваць альтэрнатыўныя энэргетычныя тэхналёгіі. Францыя, напрыклад, пачала інтэнсіўна пераходзіць на атамную энэргію.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт