Logo Polskiego Radia
Print

Выстаўка расьлінных пылкоў запрацавала ў Лодзі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.10.2018 17:55
Пылкі захапляюць шырокім дыяпазонам формаў і незвычайнай павярхоўнай структурай.
Пылок пад электронным мікраскопамПылок пад электронным мікраскопам

Зярняткі пылку расьлін - гэта надзвычай устойлівыя часьцінкі.

Пад мікраскопам гэтыя зярняткі захапляюць шырокім дыяпазонам формаў і незвычайнай павярхоўнай структурай. Таямніцы расьліннага пылку раскрывае выстава ў Цэнтры навукі і тэхналёгіі EC1 у Лодзі.

Богдан Янус, супрацоўнік музэя: Мы хочам паказаць, што прырода захапляе ня толькі навонкі – лес, краявіды і г.д., яна захапляе таксама, калі мы ўвойдзем глыбей – у шкале мікра. Мы паказваем пылок расьлін, велічыня якога 50 мікрамэтраў, хочам паказаць якія незвычайныя структуры ён стварае. Гэта відаць на здымках электроннага мікраскопа і на здымках 3D. Багацьце гэтых пылкоў агромністае, а мы паказваем толькі 20 зь іх. Кожны іншы, няма нават падобных.

Мадэль
Мадэль пылку маргарыткі.
Мадэль
Мадэль пылку ліпы.

Магдалена Стэцка ўручную зрабіла мадэлі пылкоў на аснове здымкаў з-пад электроннага мікраскопа.

М.Стэцка: Гэта пылок маргарыткі. У маргарыткі тры цэнтры, тры клеткі, якія захоўваюць генэтычны матэрыял. У яе таксама часьцінкі, якія нагадваюць шыпы. Верагодна, гэтыя шыпы дапамагаюць прычапіцца да насякомых, якія іх распаўсюджваюць. Я зрабіла таксама пылок елкі. Ён пераносіцца ветрам, у сувязі з гэтым мае структуру шарыкаў, якія дазваляюць яму лунаць у паветры. А мадэль пылку ліпы нагадвае губку.

Магдалена
Магдалена Стэцка ў руках трымае мадэль пылку елкі.

Расьліны разнастайнымі спосабамі прывабліваюць насякомых сесьці на іх кветку. Найбольш папулярным зьяўляецца пах, але гэта не адзіны спосаб.

"Часта гэта нябачныя для вока чалавека чыньнікі, напрыклад, маркеры бачныя толькі ва ўльтрафіялетавым сьвятле. Пчолы ня бачаць як людзі. Не адрозьніваюць зялёны і чырвоны колер, але бачаць ультрафіялет. Некаторыя кветкі прыцягваюць толькі адзін від насякомых. Напрыклад, пярэсну эўрапейскую апыляе толькі адзін від двухкрылых, якія ў гэтай кветцы адкладаюць яйкі, лічынкі харчуюцца пылком, а дарослыя насякомыя пераносяць гэты пылок на розныя іншыя кветкі", - расказаў Богдан Янус.

Яланта Сьмялоўская паводле PAP

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт