Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем на „Нябачную выставу” ў Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2018 15:42
  • Нябачная выстава.mp3
Кажуць, што выстава, якая праходзіць у поўнай цемры, „адкрывае людзям вочы”.
„Нябачная выстава” ў Варшаве.„Нябачная выстава” ў Варшаве.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

„Нябачная выстава” ў Варшаве (ФОТА)
Кажуць, што выстава, якая праходзіць у поўнай цемры, „адкрывае людзям вочы”.
Сёньня я запрашаю ў Варшаву на „Нябачную выставу”. Гэта ўнікальная інтэрактыўная экскурсія па „нябачным” сьвеце, у якім наведвальнікі прымушаны поўнасьцю паверыць сваім пачуцьцям дотыку, слыху й нюху.
Выстава створана, каб наблізіць сьвет відушчых і невідушчых. На „Нябачнай выставе” невідушчыя гіды забіраюць нас у падарожжа па цалкам цёмных залях, дзе ўнікальныя гукі й пахі дазволяць нам цалкам рэалістычна ўявіць сабе нябачны сьвет навокал.
Выстава складаецца зь дзьвюх частак – „бачнай” і „нябачнай”. Наведваньне „нябачнай” часткі адбываецца ў поўнай цемры. На пачатку гіды знаёмяць нас з прынцыпамі, якіх трэба прытрымлівацца падчас наведваньня экспазыцыі. Напрыклад, перад уваходам у выставачную залю мы павінны пакінуць у шафачках свае сумачкі, заплечнікі, мабільныя тэлефоны, гадзіньнікі і г.д.
Падарожжа па сьвеце невідушчых пачынаецца з гэтак званай зоны „Нуль”. Гэта абсалютна цёмнае памяшканьне, у якім мы павінны прывыкнуць да новага асяродзьдзя, а таксама праверыць сваю рэакцыю. Проста, мы пераносімся ў сьвет, у якім жывуць невідушчыя людзі. Для некаторых наведвальнікаў - гэта абсалютны шок.
У гэтым моманце, напрыклад, члены сям’і інстынктыўна пачынаюць трымацца за рукі. Гэта нармальная рэакцыя на сытуацыю, у якой яны апынуліся. Аднак, гіды хутка паясьняюць, што гэта небясьпечная памылка. Дзеля жыцьця бяз пачуцьця зроку чалавеку неабходныя дзьве свабодныя рукі. Мы пачынаем разумець гэта на чарговых этапах экскурсіі, калі сутыкаемся зь іншымі наведвальнікамі, сьцяной або прадметам. Гэта прымушае наведвальнікаў стаць самастойнымі.
Гіды ўважліва слухаюць рэакцыю наведвальнікаў, паколькі ня ўсе людзі ў стане справіцца зь цемрай. Здараліся, напрыклад, выпадкі, калі наведвальнікі пачыналі панікаваць і проста адмаўляліся ад удзелу ў экскурсіі ў цемры.
Гіды стараюцца дапамагчы наведвальнікам: супакойваюць, тлумачаць, накіроўваюць, перасьцерагаюць перад перашкодамі, якія можна сустрэць па дарозе.
Залі, якія мы наведваем у цемры, гэта адлюстраваньне сытуацый з рэальнага жыцьця. Напрыклад, наведваем кватэру, у якой мы павінны знайсьці розныя памяшканьні, а ў іх канкрэтныя прадметы. Пазьней гуляем па лесе й па вуліцы, дзе павінны зьвяртаць асаблівую ўвагу на сьвятлафоры, дарожныя знакі, тратуары й сродкі транспарту.
Чарговым этапам экскурсіі зьяўляецца візыт у музэі, дзе мы павінны здагадацца, якія творы мастацтва там паказваюцца. Напрыклад, якія скульптуры ці рэльефы.
З музэя мы пераходзім у бар, у якім можам выпіць кавы ці гарбаты, але спачатку мы павінны навучыцца адрозьніваць паміж самой паасобныя манэты й банкноты.
На гэтым этапе можна паразмаўляць зь гідам, задаць яму пытаньні, якія ў нас узьніклі. Заканчваецца першая „нябачная” частка выставы. Мы выходзім зь цемры, а наш зрок пачынае павольна прывыкаць да сьвятла.
Другая частка экспазыцыі больш нагадвае традыцыйную выставу. На ёй паказаныя розныя прадметы. Наведвальнікі знаёмяцца, напрыклад, з цацкамі, алфавітам Брайля й многімі іншымі прыладамі, якія аблягчаюць штодзённае жыцьцё нявідушчых. Некаторыя зь іх выклікаюць зьдзіўленьне.
Гіды расказваюць пра сваё жыцьцё, напрыклад, пра тое, як адрозьніваюць колеры вопраткі, як даюць сабе рады са сьціраньнем, мыцьцём пасуды й гатаваньнем. Паказваюць, якія прылады ім гэта аблягчаюць.
Выставу наведваюць ня толькі відушчыя. Часта невідушчыя людзі, або людзі са слабым зрокам прыводзяць сваіх сяброў і сям'ю. Яны хочуць пазнаёміць іх са сваім сьветам.
Ідэя адкрыцьця першай „Нябачнай выставы” нарадзілася ў Вугоршчыне. Імпульсам да яе стварэньня была сапраўдная гісторыя вугорскага сужонства. Жонка, муж якой страціў зрок у выніку трагічнага здарэньня, выключыла сьвятло й зацямніла кватэру, каб лепш зразумець сытуацыю ў якой апынуўся мужчына.
Гэтая гісторыя стала натхненьнем для стваральнікаў першай „Нябачнай выставы”. Ейны посьпех прычыніўся да адкрыцьця падобных выставаў таксама ў іншых краінах, у тым ліку ў Польшчы.
Наведвальнікі прызнаюць, што на пачатку яны адчувалі страх. Цікава, што дзеці баяцца менш, чым дарослыя. Маладыя людзі ўспрымаюць цемру з большым энтузіязмам, чым дарослыя. Аднак выстава ня ставіць мэту выклікаць у наведвальнікаў смутак, ці пачуцьцё вінаватасьці.
Гэта праект культурна-адукацыйна-сацыяльнага характару, які павінен навучыць нас ня толькі лепш разумець невідушчых і цяжкасьці, зь якімі яны прымушаныя змагацца, але таксама паказаць, як бясьпечна ім дапамагаць.
Для наведвальнікаў гэта таксама ўрок, які зьвяртае нашую ўвагу на значэньне астатніх пачуцьцяў, то бок слыху, дотыку, нюху.
Час наведваньня выставы складае агулам каля 75 хвілінаў, у тым ліку каля 60 хвілінаў у поўнай цемры. Яна прызначаная для дзяцей, якім ня менш за 8 гадоў.
„Нябачная выстава” разьмяшчаецца ў цэнтры Варшавы на вуліцы Алее Еразалімске 123 (Aleje Jerozolimskie). Яна адкрытая ад панядзелку да пятніцы з 12.00 па 20.00, у выходныя й сьвяты - з 10.00 па 20.00. Аднаразова выставу можа глядзець ня больш за 8 чалавек. Білеты можна браніраваць па тэлефоне або праз інтэрнэт.
аз

Сёньня я запрашаю ў Варшаву на „Нябачную выставу”. Гэта ўнікальная інтэрактыўная экскурсія па „нябачным” сьвеце, у якім наведвальнікі прымушаны поўнасьцю паверыць сваім пачуцьцям дотыку, слыху й нюху.

Выстава створана, каб наблізіць сьвет відушчых і невідушчых. На „Нябачнай выставе” невідушчыя гіды забіраюць нас у падарожжа па цалкам цёмных залях, дзе ўнікальныя гукі й пахі дазволяць нам цалкам рэалістычна ўявіць сабе нябачны сьвет навокал.

Выстава складаецца зь дзьвюх частак – „бачнай” і „нябачнай”. Наведваньне „нябачнай” часткі адбываецца ў поўнай цемры. На пачатку гіды знаёмяць нас з прынцыпамі, якіх трэба прытрымлівацца падчас наведваньня экспазыцыі.

Напрыклад, перад уваходам у выставачную залю мы павінны пакінуць у шафачках свае сумачкі, заплечнікі, мабільныя тэлефоны, гадзіньнікі і г.д. Падарожжа па сьвеце невідушчых пачынаецца з гэтак званай зоны „Нуль”. Гэта абсалютна цёмнае памяшканьне, у якім мы павінны прывыкнуць да новага асяродзьдзя, а таксама праверыць сваю рэакцыю. Проста, мы пераносімся ў сьвет, у якім жывуць невідушчыя людзі. Для некаторых наведвальнікаў - гэта абсалютны шок.

„Нябачная
„Нябачная выстава” ў Варшаве, шрыфт Брайля. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У гэтым моманце, напрыклад, члены сям’і інстынктыўна пачынаюць трымацца за рукі. Гэта нармальная рэакцыя на сытуацыю, у якой яны апынуліся. Аднак, гіды хутка паясьняюць, што гэта небясьпечная памылка. Дзеля жыцьця бяз пачуцьця зроку чалавеку неабходныя дзьве свабодныя рукі. Мы пачынаем разумець гэта на чарговых этапах экскурсіі, калі сутыкаемся зь іншымі наведвальнікамі, сьцяной або прадметам. Гэта прымушае наведвальнікаў стаць самастойнымі.

Гіды ўважліва слухаюць рэакцыю наведвальнікаў, паколькі ня ўсе людзі ў стане справіцца зь цемрай. Здараліся, напрыклад, выпадкі, калі наведвальнікі пачыналі панікаваць і проста адмаўляліся ад удзелу ў экскурсіі ў цемры. Гіды стараюцца дапамагчы наведвальнікам: супакойваюць, тлумачаць, накіроўваюць, перасьцерагаюць перад перашкодамі, якія можна сустрэць па дарозе.

„Нябачная
„Нябачная выстава” ў Варшаве. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Залі, якія мы наведваем у цемры, гэта адлюстраваньне сытуацый з рэальнага жыцьця. Напрыклад, наведваем кватэру, у якой мы павінны знайсьці розныя памяшканьні, а ў іх канкрэтныя прадметы. Пазьней гуляем па лесе й па вуліцы, дзе павінны зьвяртаць асаблівую ўвагу на сьвятлафоры, дарожныя знакі, тратуары й сродкі транспарту.

Чарговым этапам экскурсіі зьяўляецца візыт у музэі, дзе мы павінны здагадацца, якія творы мастацтва там паказваюцца. Напрыклад, якія скульптуры ці рэльефы.

З музэя мы пераходзім у бар, у якім можам выпіць кавы ці гарбаты, але спачатку мы павінны навучыцца адрозьніваць паміж самой паасобныя манэты й банкноты.
На гэтым этапе можна паразмаўляць зь гідам, задаць яму пытаньні, якія ў нас узьніклі. Заканчваецца першая „нябачная” частка выставы. Мы выходзім зь цемры, а наш зрок пачынае павольна прывыкаць да сьвятла.

„Нябачная
„Нябачная выстава” ў Варшаве, гульнi для невідушчых. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Другая частка экспазыцыі больш нагадвае традыцыйную выставу. На ёй паказаныя розныя прадметы. Наведвальнікі знаёмяцца, напрыклад, з цацкамі, шрыфтам Брайля й многімі іншымі прыладамі, якія аблягчаюць штодзённае жыцьцё нявідушчых. Некаторыя зь іх выклікаюць зьдзіўленьне.

Гіды расказваюць пра сваё жыцьцё, напрыклад, пра тое, як адрозьніваюць колеры вопраткі, як даюць сабе рады са сьціраньнем, мыцьцём пасуды й гатаваньнем. Паказваюць, якія прылады ім гэта аблягчаюць.

Выставу наведваюць ня толькі відушчыя. Часта невідушчыя людзі, або людзі са слабым зрокам прыводзяць сваіх сяброў і сям'ю. Яны хочуць пазнаёміць іх са сваім сьветам.

Як
Як адрозьніваць банкноты? „Нябачная выстава” ў Варшаве. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Ідэя адкрыцьця першай „Нябачнай выставы” нарадзілася ў Вугоршчыне. Імпульсам да яе стварэньня была сапраўдная гісторыя вугорскага сужонства. Жонка, муж якой страціў зрок у выніку трагічнага здарэньня, выключыла сьвятло й зацямніла кватэру, каб лепш зразумець сытуацыю ў якой апынуўся мужчына. Гэтая гісторыя стала натхненьнем для стваральнікаў першай „Нябачнай выставы”. Ейны посьпех прычыніўся да адкрыцьця падобных выставаў таксама ў іншых краінах, у тым ліку ў Польшчы.

Кубік
Кубік Рубіка для невідушчых,„Нябачная выстава” ў Варшаве. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Наведвальнікі прызнаюць, што на пачатку яны адчувалі страх. Цікава, што дзеці баяцца менш, чым дарослыя. Маладыя людзі ўспрымаюць цемру з большым энтузіязмам, чым дарослыя. Аднак выстава ня ставіць мэту выклікаць у наведвальнікаў смутак, ці пачуцьцё вінаватасьці. Гэта праект культурна-адукацыйна-сацыяльнага характару, які павінен навучыць нас ня толькі лепш разумець невідушчых і цяжкасьці, зь якімі яны прымушаныя змагацца, але таксама паказаць, як бясьпечна ім дапамагаць.

Для наведвальнікаў гэта таксама ўрок, які зьвяртае нашую ўвагу на значэньне астатніх пачуцьцяў, то бок слыху, дотыку, нюху.

Андрэа
Андрэа Бачэльлі- невідушчы італьянскі опэрны сьпявак.„Нябачная выстава” ў Варшаве. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Час наведваньня выставы складае агулам каля 75 хвілінаў, у тым ліку каля 60 хвілінаў у поўнай цемры. Яна прызначаная для дзяцей, якім ня менш за 8 гадоў.
„Нябачная выстава” разьмяшчаецца ў цэнтры Варшавы на вуліцы Алее Еразалімске 123 (Aleje Jerozolimskie). Яна адкрытая ад панядзелку да пятніцы з 12.00 па 20.00, у выходныя й сьвяты - з 10.00 па 20.00. Аднаразова выставу можа глядзець ня больш за 8 чалавек. Білеты можна браніраваць па тэлефоне або праз інтэрнэт.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт