Logo Polskiego Radia
Print

Мяса "з прабіркі" хутка стане танным

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.10.2018 11:48
Яно нават лепшае, чым мяса забітых жывёл, бо дазваляе ахоўваць асяродзьдзе.
pixabay.com/Public Domain CC0

У выданьні «Gazeta Wyborcza» гутарка з прафэсарам Маркам Постам з Унівэрсытэту Маастрыхт у Галяндыі. Тым самым, які ў 2013 годзе зладзіў дэгустацыю першага ў гісторыі гамбургера, зробленага з мяса, якое паходзіла не ад каровы, а з лябараторыі. Тая катлета каштавала 250 тыс. эўра, цяпер такі гамбургер каштаваў бы каля 9-10 эўра, калі б была прамысловая гадоўля мяса з прабіркі. Вучоныя ўвесь час працуюць над тым, каб панізіць кошты клетачнай гадоўлі мяса.

Ці за апошнія пяць гадоў палепшыўся смак штучнага мяса? Марк Пост кажа, што пастаянна ідзе праца над тым, каб немагчыма было адрозьніць натуральнае мяса жывёлы і гадаванае ў лябараторыі. Вучоныя навучыліся ўжо дадаваць у структуру клетак крыху тлушчу, як у звычайным мясе. Раней ці пазьней удасца зрабіць такі гамбургер, які немагчыма будзе адрозьніць ад натуральнага.

Як навукоўцы гадуюць мяса ў лябараторыі? Найперш бяруць пробу тканкі ад каровы, гэта павінны быць спэцыяльныя клеткі, якія складаюць толькі невялікі адсотак усіх клетак цягліц, якія ў прыродзе вырабляюць новую тканку на месцы пашкоджанай. Працэс адбываецца пад наркозам. Пазьней клеткі зьмяшчаюць у біярэактары, падобныя да тых, дзе адбываецца фэрмэнтацыя піва або сыроў. Там праходзіць працэс дзяленьня клетак, і атрымліваецца мяса. Такім чынам можна гадаваць кожны від мяса.

Меркаваньнем Марка Поста, такі прадукт карысны для здароўя і бясьпечны, таксама, як натуральнае мяса. Дарэчы, калі мяса з прабіркі гатова будзе да таго, каб выпусьціць яго на рынак, яно пройдзе дзясяткі незалежных тэстаў. Ёсьць тры прычыны, па якіх мяса з лябараторыі лепшае, чым мяса ад жывых жывёл: гэта харчовая бясьпека чалавецтва, ахова навакольнага асяродзьдзя і камфорт жыцьця жывёлы. Жывёлагадоўля зьвязаная з вялізным марнаваньнем ворнай зямлі, вады і зялёных расьлін. Таму патрэбны нейкі альтэрнатыўны спосаб гадоўлі мяса. Дарэчы, нават частка вэгетарыянцаў вярнулася б да мяса, паколькі некаторыя перастаюць есьці мяса па этычных прычынах.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт