Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.10.2018 15:34
  • Weź nie pytaj Domagała.mp3
Павал Дамагала просіць ні пра што не пытаць, а толькі яго кахаць.
www.pixabay.com

На гэты раз я прадстаўлю вам чалавека, для якога сьпяваньне зьяўляецца другарадным заняткам, асноўны від дзейнасьці гэтага музыканта – акторства. Гаворка ідзе пра Паўла Дамагалу, які нарадзіўся ў горадзе Радам у 1984 годзе, але цяпер пражывае ў Варшаве. Менавіта ў сталіцы ён закончыў Тэатральную акадэмію, супрацоўнічаў і супрацоўнічае з многімі тэатрамі, між іншым Тэатрам на Волі, Драматычным тэатрам, Тэатрам Палёнія, Квадрат.

Так што, як вынікае з апісаньня прафэсійнай дзейнасьці Паўла Дамагалы, у яго не павінна быць шмат часу на іншыя ролі, чым тэатральныя, а вось знайшоўся гэты час. І ў 2009 годзе Павал заснаваў музычны калектыў пад назваю Ginger, выйшаў ужо першы кампакт-дыск групы, які называецца «Я раскажу табе пра мяне».

Павал Дамагала жанаты, у яго дзьве дочкі. Гэтая інфармацыя даволі істотная, паколькі ў песьні, якую я вам прадстаўлю зараз, ідзе гаворка менавіта пра дзьвюх дачок, так што Павал сьпявае пра сваё жыцьцё, і відаць, пра сваю жонку Зузанну Грабоўскую, дарэчы, яна дачка вядомага польскага актора Анджэя Грабоўскага. А называецца кампазыцыя «Weź nie pytaj».

Ciągle chodzę, w te same miejsca,

Bo gdzie indziej

Miałbym być?

Ja nie szukam, ja wszystko mam!

Teraz trzymam to w rękach, bo nie chcę

Wypuścić już nic.

Nie chcę przygód, ja Ciebie mam, Ciebie mam!

Największą przygodę jaką

Zesłał mi Pan (Alleluja, Amen, Heja)!

Ja się nie nudzę, ja się Tobą nie nudzę!

Codziennie od nowa Cię kocham, no kocham

Więc chodź, weź no chodź!

Weź nie pytaj,

Weź się przytul,

Weź tu ze mną,

Weź tu bądź.

Weź nie młodniej,

Weź się starzej,

Razem ze mną

Idź krok w krok.

Weź nie pytaj,

Weź się przytul,

Weź tu ze mną,

Weź tu bądź.

Weź nie młodniej,

Weź się starzej,

Razem ze mną

Idź krok w krok.

Nie chcę wolności,

Chcę miłości, miłości.

Wolności ja nie chcę,

miłości tak dużo mi daj, weź no daj!

Nie chcę w spokoju,

Chcę we dwoje,

Chcę się wściekać o bzdury ja wszystko

to wszystko chcę mieć!

Nie chcę żyć polityką,

Kiedy tłumy na mieście,

Ja córkom zrobię jeść (warzywka jedz).

Nic nie muszę,

Ja wszystko mam, wszystko mam

I Ciebie i małe i więcej nie muszę już nic!

Kiedy stuknie mi

50 lat,

Wkoło fury i bzdury,

Dziewczyny młode do mnie: «Ech» i «Ach»!

Ty wołaj mnie, zawołaj mnie, zawołaj mnie!

Я пастаянна хаджу ў адны й тыя ж месцы, бо дзе ж яшчэ мне быць. Я не шукаю, я ўсё маю. Цяпер трымаю гэта ў руках, бо не хачу выпусьціць, ужо не. Я не хачу прыгод, я хачу цябе. Самую вялікую прыгоду, якую паслаў мне Гаспадар (Алелуя, Амэн, Эй). Мне не нудна, ты мне не нудная. Штодзённа я цябе нанава кахаю, ну, кахаю, дый давай, хадзі!

Дый, не пытай, давай, прытуліся, дый будзь тут са мной. Давай не маладзей, давай, старэй, разам са мной ідзі нага ў нагу. Дый не пытай, дый прытуліся, давай, тут са мной, проста будзь.

Я не хачу свабоды, я хачу каханьня, каханьня. Свабоды я не хачу. Каханьня так многа мне дай, дый дай! Я не хачу ў спакоі. Я хачу ўдваіх, я хачу злавацца па дробязях, я ўсё гэта хачу мець. Я не хачу жыць палітыкай. Калі натоўпы ў горадзе, я дочкам зраблю паесьці (агародніну еш). Я нічога ня мушу, у мяне ўсё ёсьць. І ты. І малыя, і больш нічога ня мушу!

Калі мне споўніцца 50 гадоў, навокал тачкі і бязглузьдзіцы, маладыя дзеўчыны да мяне «Эх» і «Ах», ты мяне пакліч, пакліч мяне!

Weź nie pytaj – нямала часу я разважала, як перакласьці гэты сказ на беларускую мову. Польскае weź (даслоўна перакладаецца вазьмі) у дадзеным сказе практычна нічога не азначае, у размоўнай мове яно выконвае функцыю злучальніка або ўзмацняльніка. На беларускую мову можна было б перакласьці як «давай не пытай», а я пераклала «дый не пытай», паколькі ў беларускай мове выраз «дый» таксама выконвае падобную функцыю, як у польскай weź – узмацняе або спалучае словы ці сказы.

Gdzie indziej – а вось гэта вельмі характэрнае словазлучэньне для польскай мовы, якое азначае "дзе ў іншым месцы або дзесьці ў іншым месцы".

Jutro o tej porze będę już zupełnie gdzie indziej – Заўтра ў гэтую пару я буду ўжо ў зусім іншым месцы.

Idź krok w krok – ідзі нага ў нагу, што азначае – ідзі за мною, таксама, як я. Можна таксама podążać za kimś krok w krok – роўненька пасьпяваць, ісьці за кімсьці.

Chcę się wściekać o bzdury – wściekać się – гэта злавацца, разьюшвацца, а bzdury – гэта дробязі, рэчы, ня вартыя ўвагі, бязглузьдзіцы.

Warzywka jedz – еш гародніну. Цікава, што на беларускай мове няма зьмяншальна-пяшчотнай формы гародніны, а вось па-польску ёсьць. Можам сказаць па-беларуску «садавінка», але хутчэй не «гароднінка».

Kiedy stuknie mi 50 lat – калі мне споўніцца, або і стукне 50 гадоў.

Wkoło fury i bzdury – навокал тачкі і бязглузьдзіца. Fura – так кажуць на гутарковай мове пра аўтамабіль, пераважана так гаворыцца пра добрую, дарагую машыну.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт