Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.10.2018 09:00
  • Poczekalnia PKP Mielczarek.mp3
Была славутай музыканткай, але кінула музыку і занялася акупунктурай.
www.pixabay.com

Сёньня я хачу вам прадставіць незвычайную музыкантку. А чаму незвычайную? Таму што, будучы на піку славы і кар’еры ў Польшчы, яна вырашыла ўсё радыкальна зьмяніць у сваім жыцьці. І гэта было вельмі трапнае рашэньне ў яе выпадку.

Завуць нашу сёньняшнюю гераіню Эльжбета Мельчарэк (Elżbieta Mielczarek). Нарадзілася ў Лодзі ў 1958 годзе. У 80-ыя гады мінулага стагодзьдзя была вельмі папулярнай выканаўцай у краіне, а цяпер пра яе ўжо амаль ніхто не памятае. У дзяцінстве Эльжбета брала ўрокі ігры на фартэпіяна, самастойна вучылася граць на гітары. Будучы яшчэ ў ліцэі, выступала ў студэнцкім клюбе. Пазьней пераехала ў Варшаву і пачала граць разам з вулічнымі музыкантамі музыку накшталт амэрыканскага стылю, які называецца blue grass (падобны да музыкі кантры). Сьпявала таксама песьні ў стылі блюз.

Пад канец 80-ых Мельчарэк была ўжо вельмі папулярнай у Польшчы, і раптам яна зьнікла са сцэны, і з краіны таксама. Сама музыкантка кажа, што ў яе было шмат грошай, слава, але яна была нешчасьлівай, нечага ёй не хапала для шчасьця. Тады яна прыняла радыкальнае рашэньне выехаць за мяжу, кінуць музыку, і заняцца... усходняй мэдыцынай – японскай акупунктурай. І сапраўды так зрабіла, вывучала з нуля гэтую нялёгкую галіну мэдыцыны (ня ведаючы на пачатку нямецкай мовы!). Цяпер лечыць людзей пры дапамозе акупунктуры ў Бэрліне. У Эльжбеты ўласны мэдычны кабінэт, у якім яна дапамагае і маладым, і пажылым палепшыць сваё здароўе. І цяпер яна шчасьлівая, нават вярнулася да музыкі, але ўжо ў якасьці хобі. І цяпер музыка прыносіць ёй вялікае задавальненьне. А я прапаную паслухаць адну з самых вядомых песьняў Эльжбеты Мельчарэк, якая называецца «Заля чаканьняў на чыгуначным вакзале».

W dworcowej poczekalni,
na stacji PKP
Lubię posiedzieć czasem,
bo gdzie lepiej czeka się

Kobiety z tobołami,
faceci pijani w sztok
i jak to na takiej stacji
trochę smrodu, czasami tłok.

Nie pytaj, dokąd jadę,
czy na pewno na bilet mam,
Siedzenie i czekanie
to jest naturalny stan.

Czasem skręta zapalę
i wtedy wspaniale
czuję się,
Wtedy czekać nie trzeba,
bo pociąg do nieba
wiezie mnie.

Tak siedzę godzinami,
nigdzie nie spieszę się,
Czasami facet jakiś,
tak jak ty, zaczepi mnie.

Więc siadaj razem ze mną,
na stacji PKP.
Tak podróż się zaczyna,
a kto wie jak skończy się?

У вакзальнай залі чаканьняў на чыгуначнай станцыі я люблю часам пасядзець, бо дзе ж лепш чакаецца. Жанчыны з клункамі, мужыкі п’яныя ў дошку. І, як бывае на такой станцыі, крыху смуроду, часам таўкатня.

Не пытай мяне, куды я еду, ці на пэўна ў мяне ёсьць ня білет. Сядзець і чакаць – гэта натуральны стан. Часам я запалю самакрутку, і тады цудоўна сябе адчуваю. Тады чакаць ня трэба, бо цягнік на неба вязе мяне.

Так я сяджу гадзінамі. Нікуды не сьпяшаюся, часам нейкі мужык да мяне прычэпіцца, так як ты. Дык давай, сядай разам са мною на чыгуначнай станцыі. Так падарожжа пачынаецца, а хто ведае, як скончыцца?

Dworcowa poczekalnia – гэта заля чаканьняў на вакзале. Польскі dworzec – гэта зусім не дварэц (палац), як магло б здавацца, а вакзал у Польшчы. Там людзі чакаюць свайго цягніка або аўтобуса, і таму вельмі патрэбнае месца – заля, дзе можна спакойна пачакаць свайго транспарту, прысесьці, нешта перакусіць і паназіраць за іншымі пасажырамі, можа, нават паразмаўляць зь некаторымі.

Stacja PKP – гэта чыгуначная станцыя. Абрэвіятура PKP азначае Polskie Koleje Państwowe – Польская дзяржаўная чыгунка.

Faceci pijani w sztok – мужыкі п’яныя ў дошку.

Dokąd jadę – куды я еду. Таксама на польскай мове ня будзе памылкай, калі сказаць gdzie jadę, хаця, канешне, больш правільна – dokąd jadę.

Czasem skręta zapalę – часам я запалю (або закуру) самакрутку. Skręt – гэта самаробная цыгарэта, цяпер як правіла так гавораць пра цыгарэту з наркатычным рэчывам, марыхуанай.

Facet jakiś zaczepi mnie – нейкі мужык ды мяне прычэпіцца. У прынцыпе, zaczepić у дадзеным выпадку мае менш нэгатыўнае значэньне, чым беларускае прычапіцца (тут выразна адмоўны сэнс). Zaczepić – гэта таксама проста спытаць кагосьці пра нешта, скажам, прахожых на вуліцы. Той, хто zaczepia, тут ня мае абсалютна ніякіх дрэнных намераў, і нават не зьбіраецца нікога запрашаць на рандэву, а толькі пра нешта даведацца, скажам, дзе знаходзіцца нейкі адрас.

Kiedy szłam do sklepu, zaczepiła mnie jakaś pani, szukała domu z numerem 9 – Калі я ішла ў краму, мяне спытала нейкая жанчына, якая шукала дом з нумарам 9.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт