Logo Polskiego Radia
Print

«Eco», «bio», «organic» - якія прадукты выбраць?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.11.2018 09:00
  • «Eco», «bio», «organic».mp3
За апошнія 10 гадоў колькасьць эка-фэрмэрстваў у Польшчы вырасла ў 6 разоў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У многіх крамах можна купіць прадукты «eco», «bio», «organic». Што насамрэч азначаюць гэтыя паняцьці і ці сапраўды прадукты, падпісаныя такім чынам карысныя для здароўя? Пра гэта пойдзе размова ў экалягічнай рубрыцы. Ля мікрафону АВ.
Калі прыходзіш у краму, вочы разьбягаюцца ня толькі ад колькасьці прадуктаў, але і ад розных значкоў на ўпакоўках. У Эўразьвязе ўсё павінна быць рэгулявана, у тым ліку і прадукты на гэтак званых экалягічных паліцах – гавораць дыетоляг Ганна Сталіньска- Федаровіч.
Г. Сталіньска-Федаровіч: Ёсьць распараджэньні, які гавораць аб тым, што, каб атрымаць значок экалягічнай якасьці, 95% складнікаў павінны быць вырашчаныя экалягічным чынам. Мы лічым, што паміж паняцьцямі «eco» і «bio» можна паставіць знак роўнасьці. Іншыя акрэсьленьні могуць крыху злоўжывацца. Часта выкарыстоўваецца акрэсьленьне «здаровыя харчы». Але ўсе прадукты харчаваньня павінны быць здаровымі. Калі б іншыя прадукты былі б «нездаровыя», то іх не маглі б прадаваць у крамах. Хоць з іншага боку, кожны ведае, што розныя прадукты па-рознаму ўплываюць на чалавека. Ня варта верыць у назвы «здаровыя прадукты», «здаровая крама». Калі мы хочам купіць экалягічныя прадукты, то трэба шукаць рэчы з надпісам «eco» ці «bio», а найлепш каб яшчэ быў сэртыфікат – значок у выглядзе зялёнага ліста на зялёным фоне. Гэта азначае, што мы маем дачыненьне з сапраўды добрым прадуктам.
Яшчэ некалькі гадоў таму 8% палякаў прызнавала, што купляе экалягічныя прадукты раз у тыдзень. Іншыя дасьледаваньні паказвалі, што за апошнія 10 гадоў колькасьць эка-фэрмэрстваў вырасла ў 6 разоў. Калі іх колькасьць вырасла, то гэта азначае, што ёсьць запатрабаваньне. А калі ёсьць попыт, то і цэны на такія прадукты павінны зьніжацца.
Г. Сталіньска-Федаровіч: Калі мы хочам купляць нейкіх прадуктаў больш, то аўтаматычна паяўляецца шанец, што іх цана зьменшыцца. Сапраўды, цяпер назіраецца бум на эка-прадукты. Усё больш людзей разумее, што прадукты харчаваньня ўплываюць на стан нашага здароўя. Перш за ўсё, гэта прадухіляе хранічныя захворваньні, як цукровы дыябэт, рак, сардэчныя захворваньні. Я заўсёды казала, што палякі добра разумеюць сувязь паміж харчаваньнем і здароўем, але не ўмеюць рэалізоўваць гэтага ў практыцы. Калі казаць пра эка-прадукты, то мы сапраўды пачынаем іх ужываць. Ці яны лепшыя, чым звычайныя? Дасьледаваньні гэтага не пацьвярджаюць.
Распараджэньне Рады Эўразьвязу дакладна акрэсьлівае, якім чынам павінна весьціся эка-фэрмэрства. Між іншым, можна выкарыстоўваць толькі прадукты, які ня шкодзяць навакольнаму асяродзьдзю, то бок, без пэстыцыдаў. Можна выкарыстоўваць толькі натуральныя субстанцыі і натуральныя працэсы. Ня можа таксама быць ГМА, паколькі не вядома, як такія прадукты паўплываюць на нашае здароўе праз многія гады.
Г. Сталіньска-Федаровіч: Гледзячы на этыкеткі прадукту, мы захапляемся перадам упакоўкі, што там намаляваныя прыгожыя садавіна ці агародніна, карцінкі, шмат колераў, упакоўка лёгкая і г.д. Не, трэба паглядзець адваротны бок этыкеткі і паглядзець, што знаходзіцца ў складзе, бо гэта самае галоўнае. Трэба зьвяртаць увагу, каб было як мага больш складнікаў, якія мы разумеем. Гэта будзе для нас больш бясьпечна. І каб на першым месцы не было ні солі, ні тлушчу, ні цукару. Бо таго, што на першым месцы, у прадукце больш за ўсё.
Вытворца не атрымлівае эка-сэртыфікат на заўсёды. Рэгулярна праводзяцца праверкі, якія пацьвярджаюць права падпісваць прадукты экалягічнымі.
Ці варта купляць прадукты з экалягічным сэртыфікатам? Паводле нашага госьця, варта не губляць галаву. Добра было б купляць мяса і рыбу з лепшых крыніц. У сваю чаргу садавіну і агародніну, кашы, крупы, агулам сухія прадукты, на думку Ганны Сталіньскай-Федаровіч, можна купляць у звычайнай краме.

У многіх крамах можна купіць прадукты «eco», «bio», «organic». Што насамрэч азначаюць гэтыя паняцьці і ці сапраўды прадукты, падпісаныя такім чынам карысныя для здароўя?

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт