Logo Polskiego Radia
Print

Павонзкі – скарбніца малой скульптуры (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2018 14:39
  • Павонзкі.mp3
Паванзкоўскія могілкі або Старыя Павонзкі - гэта найстарэйшая нэкраполія ў Варшаве.
Photo: stux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёньня я запрашаю на Паванзкоўскія могілкі або Старыя Павонзкі. Гэта самая старая й вядомая нэкраполія ў Варшаве. Тут пахаваныя многія вядомыя дзеячы польскай гісторыі й культуры, у тым ліку ахвяры войнаў XIX—XX стагодзьдзяў.

Павонзкі былі заснаваныя ў 1790 годзе. Яны разьмешчаныя ў паўночна-заходняй частцы польскай сталіцы. У 1792 годзе, то бок праз два гады пасьля заснаваньня нэкраполіі, на могілках завяршылася будаўніцтва касьцёла сьвятога Карла Баромея. Яго аўтарам зьяўляецца вядомы польскі архітэктар італьянска-швэдзкага паходжаньня Дамэніка Мэрліні. Ён зьяўляецца таксама аўтарам праекту Лазянкоўскага палацу ў Варшаве, які называюць таксама Палацам на вадзе.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятога Карла Баромея. By masti - Praca własna, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1980049

Падчас Другой сусьветнай вайны самі Павонзкі амаль не пацярпелі, але напрыканцы вайны згарэў касьцёл і офісныя будынкі, у якіх зьмяшчаўся, між іншым, архіў могілак.

Падчас гітлераўскай акупацыі на тэрыторыі могілак дзейнічала Армія Краёва. Тут войскі падпольнай Польшчы мелі свае склады зброі. Тут адбываліся ваенныя вучэньні. Праз мур нэкраполіі ажыцьцяўлялася кантрабанда ежы ў Варшаўскае гета.

Зьбіраючыся наведць найбольш вядомую сталічную нэкраполію, варта асабліва прыглядзецца прыгожай браме Сьвятой Ганараты. З 1915 году яна выконвае ролю галоўнага ўваходу на могілкі. Паводле надпісу на гэтым архітэктурным помніку, фундатарам брамы быў Мечыслаў Лянсбэрг (Mieczysław Lansberg). Аўтарам праекту брамы зьяўляецца вядомы мастак Леапольд Васількоўскі (Leopold Wasilkowski).

Брамa
Брамa Сьвятой Ганараты. By Roman Eugeniusz, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52530282

Цягам сваёй гісторыі плошча нэкраполіі пашыралася некалькі разоў. Цяпер яна складае 43 гектары.

У ліку 1 мільёна пахаваных на Павонзках ёсьць шмат вядомых і заслужаных для Польшчы людзей. Сярод іх, напрыклад, жаўнеры-удзельнікі нацыянальных паўстаньняў (ад паўстаньня 1794 году да Варшаўскага паўстаньня 1944 году).

Тут пакояцца астанкі вядомых польскіх дзеячаў, пісьменьнікаў, паэтаў, навукоўцаў, мастакоў, мысьляроў, лекараў, юрыстаў і сьвятароў.

Магілы часткі зь іх знаходзяцца на заснаванай у 1925 годзе Алеі Заслужаных.

На Павонзках мы зможам паглядзець, між іншым, магілу вядомага кампазытара Станіслава Манюшкі, сьпевака Чэслава Немана (Czesław Niemen), кінарэжысэра й сцэнарыста Кшыштафа Кесьлёўскага (Krzysztof Kieslowski), кампазытара й аўтара тэкстаў Тадэвуша Налепы (Tadеusz Nalepa), ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Ўладыслава Рэйманта (Władysław Reymont), ці вядомага барда Войцеха Млынарскага (Wojciech Młynarski).

Акрамя таго, на Павонзках быў пахаваны легендарны камандзір Арміі Краёвай Тадэвуш „Бор” Камароўскі (Tadeusz „Bór” Komorowski) і маршал Польскі Эдвард Рыдз-Сьміглы (Edward Rydz-Śmigły).

На Павонзках пахаваныя таксама бацькі Фрыдэрыка Шапэна, а насупраць іх жонка прынца Аляксандра Гэсэнскага Юлія Гаўкэ-Батэнбэрг. Нагадаем, Юлія зьяўляецца прабабуляй караля Гішпаніі Хуан-Карласа I і караля Швэцыі Карла XVI Густава.

Адной з найважнейшых на Павонзках зьяўляецца магіла „Пецярых загінулых”. Гэта ўдзельнікі мірнай дэманстрацыі з 1861 году, якая адбывалася ў 30-ю гадавіну бітвы ля Альшынкі Грахоўскай. Дэманстрацыя была падаўленая расейскімі ўладамі. Пахаваньне ахвяраў пераўтварылася ў буйную нацыянальную маніфэстацыю.

Mагіла
Mагіла „Пецярых загінулых”. By Shalom - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org /w/ index.php?curid=9968585

Іх магілы па даручэньні расейскіх уладаў доўгі час пільнаваў салдат, каб прадухіліць працягваньне памяці аб загінулых і незалежніцкія мерапрыемствы. Месца, якое стала сымбалем польскага супраціву супраць расейскага акупанта, пазьней нават цалкам разбурылі й стварылі там нешта ў выглядзе сьмецьцезвалкі. Толькі пасьля таго, як расейцы пакінулі Каралеўства Польскае, на магіле забітых дэманстрантаў быў пастаўлены цяперашні помнік.

Паванзкоўскія
Паванзкоўскія могілкі. By Aw58 - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=28602551

Пасьля 1945 году ў будынку катакомбаў на Павонзках арганізавалі маўзалей, дзе быў пахаваны прах ахвяраў канцэнтрацыйных лягераў.

У ліпені 2014 году Павонзкі, разам зь пяцьцю іншымі нэкраполіямі розных веравызнаньняў, што ўтвараюць комплекс, былі абвешчаны гістарычным помнікам. Такім чынам, як скарбніца малой скульптуры й архітэктуры яны ахоплены аховай Кансэрватара помнікаў.

Анна Задрожна

Powązki_zapraszamy_02_11_2018

Польскае/Запрашаем у Польшчу

Павонзкі – скарбніца малой скульптуры (ФОТА)

Паванзкоўскія могілкі або Старыя Павонзкі - гэта найстарэйшая нэкраполія ў Варшаве.

Сёньня я запрашаю на Паванзкоўскія могілкі або Старыя Павонзкі. Гэта самая старая й вядомая нэкраполія ў Варшаве. Тут пахаваныя многія вядомыя дзеячы польскай гісторыі й культуры, у тым ліку ахвяры войнаў XIXXX стагодзьдзяў.

Павонзкі былі заснаваныя ў 1790 годзе. Яны разьмешчаныя ў паўночна-заходняй частцы польскай сталіцы. У 1792 годзе, то бок праз два гады пасьля заснаваньня нэкраполіі, на могілках завяршылася будаўніцтва касьцёла сьвятога Карла Баромея. Яго аўтарам зьяўляецца вядомы польскі архітэктар італьянска-швэдзкага паходжаньня Дамэніка Мэрліні. Ён зьяўляецца таксама аўтарам праекту Лазянкоўскага палацу ў Варшаве, які называюць таксама Палацам на вадзе.

Падчас Другой сусьветнай вайны самі Павонзкі амаль не пацярпелі, але напрыканцы вайны згарэў касьцёл і офісныя будынкі, у якіх зьмяшчаўся, між іншым, архіў могілак.

Падчас гітлераўскай акупацыі на тэрыторыі могілак дзейнічала Армія Краёва. Тут войскі падпольнай Польшчы мелі свае склады зброі. Тут адбываліся ваенныя вучэньні. Праз мур нэкраполіі ажыцьцяўлялася кантрабанда ежы ў Варшаўскае гета.

Зьбіраючыся наведць найбольш вядомую сталічную нэкраполію, варта асабліва прыглядзецца прыгожай браме Сьвятой Ганараты. З 1915 году яна выконвае ролю галоўнага ўваходу на могілкі. Паводле надпісу на гэтым архітэктурным помніку, фундатарам брамы быў Мечыслаў Лянсбэрг (Mieczysław Lansberg). Аўтарам праекту брамы зьяўляецца вядомы мастак Леапольд Васількоўскі (Leopold Wasilkowski).

Цягам сваёй гісторыі плошча нэкраполіі пашыралася некалькі разоў. Цяпер яна складае 43 гектары.

У ліку 1 мільёна пахаваных на Павонзках ёсьць шмат вядомых і заслужаных для Польшчы людзей. Сярод іх, напрыклад, жаўнеры-удзельнікі нацыянальных паўстаньняў (ад паўстаньня 1794 году да Варшаўскага паўстаньня 1944 году).

Тут пакояцца астанкі вядомых польскіх дзеячаў, пісьменьнікаў, паэтаў, навукоўцаў, мастакоў, мысьляроў, лекараў, юрыстаў і сьвятароў.

Магілы часткі зь іх знаходзяцца на заснаванай у 1925 годзе Алеі Заслужаных.

На Павонзках мы зможам паглядзець, між іншым, магілу вядомага кампазытара Станіслава Манюшкі, сьпевака Чэслава Немана (Czesław Niemen), кінарэжысэра й сцэнарыста Кшыштафа Кесьлёўскага (Krzysztof Kieslowski), кампазытара й аўтара тэкстаў Тадэвуша Налепы (Tadеusz Nalepa), ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Ўладыслава Рэйманта (Władysław Reymont), ці вядомага барда Войцеха Млынарскага (Wojciech Młynarski).

Акрамя таго, на Павонзках быў пахаваны легендарны камандзір Арміі Краёвай Тадэвуш „Бор” Камароўскі (Tadeusz BórKomorowski) і маршал Польскі Эдвард Рыдз-Сьміглы (Edward Rydzmigły).

На Павонзках пахаваныя таксама бацькі Фрыдэрыка Шапэна, а насупраць іх жонка прынца Аляксандра Гэсэнскага Юлія Гаўкэ-Батэнбэрг. Нагадаем, Юлія зьяўляецца прабабуляй караля Гішпаніі Хуан-Карласа I і караля Швэцыі Карла XVI Густава.

Адной з найважнейшых на Павонзках зьяўляецца магіла „Пецярых загінулых”. Гэта ўдзельнікі мірнай дэманстрацыі з 1861 году, якая адбывалася ў 30-ю гадавіну бітвы ля Альшынкі Грахоўскай. Дэманстрацыя была падаўленая расейскімі ўладамі. Пахаваньне ахвяраў пераўтварылася ў буйную нацыянальную маніфэстацыю.

Іх магілы па даручэньні расейскіх уладаў доўгі час пільнаваў салдат, каб прадухіліць працягваньне памяці аб загінулых і незалежніцкія мерапрыемствы. Месца, якое стала сымбалем польскага супраціву супраць расейскага акупанта, пазьней нават цалкам разбурылі й стварылі там нешта ў выглядзе сьмецьцезвалкі. Толькі пасьля таго, як расейцы пакінулі Каралеўства Польскае, на магіле забітых дэманстрантаў быў пастаўлены цяперашні помнік.

Пасьля 1945 году ў будынку катакомбаў на Павонзках арганізавалі маўзалей, дзе быў пахаваны прах ахвяраў канцэнтрацыйных лягераў.

У ліпені 2014 году Павонзкі, разам зь пяцьцю іншымі нэкраполіямі розных веравызнаньняў, што ўтвараюць комплекс, былі абвешчаны гістарычным помнікам. Такім чынам, як скарбніца малой скульптуры й архітэктуры яны ахоплены аховай сталічнага Кансэрватара помнікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт