Logo Polskiego Radia
Print

Сто год таму пачался польска-украінская вайна

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.11.2018 18:00
  • Сто год таму пачался польска-украінская вайна.mp3
Юнакі першымі ўзялі зброю ў рукі й пачалі ваяваць за польскі Львоў.
Украінская Галіцыйская армія Украінская Галіцыйская армія wikimedia commons/public domain

Сто год там пачался польска-украінская вайна
Напрыканцы І Сусьветнай вайны, у канаючай Аўстра- Вугорскай Імпэрыі, на тэрыторыі Галіцыі адбылося сутыкненьне польскага й украінскага нацыянальных праектаў.
Спадзяваньні ўкраінцаў на стварэньне дзяржавы ў Галіцыі з цэнтрам у Львове падштурхнулі іх да пачатку баявых дзеяньняў. Уначы зь 31 кастрычніка на 1 лістапада 1918 года ўкраінцы распачалі мілітарную акцыю па захопе кантролю над Львовам. Цягам некалькіх дзён горад быў цалкам заняты.
Здабыцьцё Львова трактавалася ўкраінцамі, як пачатак апанаваньня ўсёй Усходняй Галіцыі, бо менавіта там павінен быў паўстаць новы палітычны суб'етк – Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка, якая дарэчы, абвясьціла незалежнасьць у сярэдзіне кастрычніка 1918 года.
Імклівыя дзеяньні ўкраінцаў спачатку паралізавалі тутэйшых палякаў. Польская дзяржава пакуль нават фармальна не існавала, а ва Львове намінальна свае функцыі намагаўся ажыцьцяўляць намесьнік Габсбургаў.
Зарыентаваўшыся ў тым, што адбываецца ў горадзе, львоўскія палякі распачалі арганізоўвацца ў атрады і чыніць узброены адпор украінцам. На чале руху супраціву апынулася польская моладзь.
Менавіта юнакі першымі ўзялі зброю ў рукі і пачалі ваяваць за польскі Львоў. Гераічны ўчынак гімназіялістаў Львова з часам ператварыўся ў неадʼемную частку польскага нацыянальнага эпасу.
У гэтыя змрочныя дні каля тысячы польскіх вучняў прымкнулі да польскіх абаронцаў Львова. У такіх гістарычных акалічнасьцях польская грамадзтва мабілізавалася да вайны зь украінцамі.
Ад таго часу маладзёны, якія загінулі змагаючыся за сваю айчыну ў Галіцыі, атрымалі ўзьнёслае ды рамантычнае імя «Львоўскіх арлят».
Нягледзячы на першапачатковую перавагу ўжо 22 лістапада ўкраінскія аддзелы пакінулі Львоў. З пункту гледжаньня польскай нацыянальнай нарацыі існаваньне незалежнай Польшчы было немагчымае без Львова.
Падчас перамоў краін Антанты на тэму будучыні Усходняй Галіцыі баявыя дзеяньні спыніліся на некаторы час. Аднак хутка баі працягнуліся.
Дзякуючы вяртаньню з Францыі «блакітнай арміі» пад кіраўніцтвам генэрала Галера, лёс Усходняй Галіцыі быў вырашаны на карысьць Польшчы.
Пасьля рашучага наступу польскіх войскаў, які адбыўся 15 траўня 1919 года, лінія фронту была прарваная рэшткі Ўкраінскай галіцыйскай арміі адступілі за руку Збруч на тэрыторыю Ўкраінскай Народнай Рэспублікі.
У лістападзе 1919 года польская дыпляматыя дамаглася 25-гадовага мандата на кіраваньне Усходняй Галіцыяй. Польска-украінская вайна працягвалася 8 месяцаў і каштавала 15-тысяч жыцьцяў зь украінскага ды 10 тысяч жыцьцяў зь польскага боку.
Нягледзячы на тое, што спроба ўтварэньня ўкраінскай дзяржавы ў Галіцыі не была пасьпяховай, менавіта тады быў створаны падмурак будучай украінскай дзяржавы. У баях за Ўсходнюю Галіцыю на доўгія дзесяцігодзьдзі загартаваўся ўкраінскі нацыянальны дух.
эж

Напрыканцы І Сусьветнай вайны, у канаючай Аўстра-Вугорскай Імпэрыі, на тэрыторыі Галіцыі адбылося сутыкненьне польскага й украінскага нацыянальных праектаў.

Спадзяваньні ўкраінцаў на стварэньне дзяржавы ў Галіцыі з цэнтрам у Львове падштурхнулі іх да пачатку баявых дзеяньняў. Уначы зь 31 кастрычніка на 1 лістапада 1918 года ўкраінцы распачалі мілітарную акцыю па захопе кантролю над Львовам. Цягам некалькіх дзён горад быў цалкам заняты.

Здабыцьцё Львова трактавалася ўкраінцамі, як пачатак апанаваньня ўсёй Усходняй Галіцыі, бо менавіта там павінен быў паўстаць новы палітычны суб'етк – Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка, якая дарэчы, абвясьціла незалежнасьць у сярэдзіне кастрычніка 1918 года.

Імклівыя дзеяньні ўкраінцаў спачатку паралізавалі тутэйшых палякаў. Польская дзяржава пакуль нават фармальна не існавала, а ва Львове намінальна свае функцыі намагаўся ажыцьцяўляць намесьнік Габсбургаў.

Зарыентаваўшыся ў тым, што адбываецца ў горадзе, львоўскія палякі распачалі арганізоўвацца ў атрады і чыніць узброены адпор украінцам. На чале руху супраціву апынулася польская моладзь. Менавіта юнакі першымі ўзялі зброю ў рукі й пачалі ваяваць за польскі Львоў. Гераічны ўчынак гімназіялістаў Львова з часам ператварыўся ў неадʼемную частку польскага нацыянальнага эпасу.

У гэтыя змрочныя дні каля тысячы польскіх вучняў прымкнулі да польскіх абаронцаў Львова. У такіх гістарычных акалічнасьцях польская грамадзтва мабілізавалася да вайны зь украінцамі. Ад таго часу маладзёны, якія загінулі змагаючыся за сваю айчыну ў Галіцыі, атрымалі ўзьнёслае ды рамантычнае імя «Львоўскіх арлят».

Нягледзячы на першапачатковую перавагу ўжо 22 лістапада ўкраінскія аддзелы пакінулі Львоў. З пункту гледжаньня польскай нацыянальнай нарацыі існаваньне незалежнай Польшчы было немагчымае без Львова.

Падчас перамоў краін Антанты на тэму будучыні Усходняй Галіцыі баявыя дзеяньні спыніліся на некаторы час. Аднак хутка баі працягнуліся. Дзякуючы вяртаньню з Францыі «Блакітнай арміі» пад кіраўніцтвам генэрала Галера, лёс Усходняй Галіцыі быў вырашаны на карысьць Польшчы.

Пасьля рашучага наступу польскіх войскаў, які адбыўся 15 траўня 1919 года, лінія фронту была прарваная рэшткі Ўкраінскай Галіцкай арміі адступілі за руку Збруч на тэрыторыю Ўкраінскай Народнай Рэспублікі.

У лістападзе 1919 года польская дыпляматыя дамаглася 25-гадовага мандата на кіраваньне Усходняй Галіцыяй. Польска-украінская вайна працягвалася 8 месяцаў і каштавала 15-тысяч жыцьцяў зь украінскага ды 10 тысяч жыцьцяў зь польскага боку.

Нягледзячы на тое, што спроба ўтварэньня ўкраінскай дзяржавы ў Галіцыі не была пасьпяховай, менавіта тады быў створаны падмурак будучай украінскай дзяржавы. У баях за Ўсходнюю Галіцыю на доўгія дзесяцігодзьдзі загартаваўся ўкраінскі нацыянальны дух.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт