Logo Polskiego Radia
Print

10. 11.1864 г. да 15 гадоў катаргі прыгавораны Яраслаў Дамброўскі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.11.2018 08:56
  • _лісток календара_10.11.1864.mp3
Дамброўскі актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстаньня 1863 году.
Яраслаў Дамброўскі (Jarosław Dąbrowski)Яраслаў Дамброўскі (Jarosław Dąbrowski)Polona.pl

Яраслаў Дамброўскі (Jarosław Dąbrowski) быў адным з актыўных дзеячаў у працэсе прыгатаваньня паўстаньня 1863 году. Ён належаў да лягеру «чырвоных». Трэба адзначыць, што Яраслаў Дамбоўскі быў прафэсійным вайскоўцам і нават ўдзельнічаў у ваенных дзеяньнях на Каўказе як расейскі афіцэр супраць чаркаскіх паўстанцаў.

У пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня паўстаньня функцыянавалі два цэнтры «белыя» і «чырвоныя». Апошнія былі схільныя да радыкальных дзеяньняў і шырокіх сацыяльных рэформаў, перш за ўсё гэта датычыла сялян, з тым, каб уцягнуць іх у паўстаньне. Да «чырвоных» таксама ўваходзіў Кастусь Каліноўскі.

Калі ў 1862 годзе Дамброўскі прыбыў у Варшаву на службу, у яго быў ужо прыгатаваны плян дзеяньняў.

Ён быў адным з заснавальнікаў Цэнтральнага Народнага Камітэту, які павінен быў узначаліць паўстаньне. Дамброўскі выкарыстаў досьвед Італьянскага рэвалюцыянэра Гарыбальдзі. Сутнасьць пляну была ў тым, каб групай падрыхтаваных людзей колькасьцю каля 4 тыс. захапіць Варшаву, склад са зброяй, збудаваць барыкады й падняць усё насельніцтва на барацьбу, пасьля чаго перакінуць рэвалюцыю на тэрыторыю Расеі. Аднак плян ня быў рэалізаваны, бо на Дамброўскага зрабілі даносу. Гэта зрабіў набліжаны да двара князя Канстанціна Альф Вжесьнёўскі. У выніку Дамброўскі быў арыштаваны і зьмешчаны ў Варшаўскую цытадэль.

Пасьля таго, як паўстаньне 1863 году было падаўлена, Дамброўскі 10 лістапада 1864 году быў асуджаны на 15 год катаргі й сасланы ў Сібір. Паўстанцу ўдалося зьбегчы з маскоўскай перасыльнай вязьніцы і ён падаўся ў Францыю.

У 1871 годзе Яраслаў Дамброўскі ўдзельнічаў у чарговай рэвалюцыі ў Францыі ў «Парыскай камуны», быў цяжка паранены на барыкадах і памёр у шпіталі. Паўстанец пахаваны на парыскіх могілках Пер-Лашэз.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт