Logo Polskiego Radia
Print

Паляк робіць рэвалюцыю на грузавым транспарце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.11.2018 09:38
  • 22.11.18_навука.mp3
23-гадовы Крыстыян Гэбіс вынайшаў унікальны аўтапілёт для фураў.
Foto: pixabay.com/Public Domain

Арганізацыі польскай дыяспары ў Злучаных Штатах Амэрыкі вырашылі дапамагчы маладым і інавацыйным прадпрымальнікам польскага паходжаньня больш эфэктыўна працаваць на рынку ЗША.

Так, у Чыкага ажыцьцяўляецца прома-кампанія стартапаў, якія належаць людзям, зьвязаным нейкім чынам з Польшчай. Арганізатарамі рэклямнай кампаніі маладога бізнэсу зьяўляюцца Фонд імя Касьцюшкі й Польска-Амэрыканская гандлёвая палата.

Падчас першай сустрэчы «Польская навука й інавацыі» была прадстаўленая распрацаваная палякамі з Чыкага сыстэмы аўтапілёта для грузавых аўтамабіляў. Галоўным стваральнікам прылады зьяўляецца 23-гадовы Крыстыян Гэбіс (Krystian Gebis). Ён з посьпехам удзельнічаў, сярод іншага, у конкурсе, арганізаваным НАСА.

Малады навуковец працуе над штучным інтэлектам. Падчас распрацоўкі аўтапілёта ён здаў на правы на грузавік, бо хацеў сам спраўдзіць, зь якімі праблемамі на дарогах сустракаюцца кіроўцы фураў.

Сыстэма, створана кампаніяй Гэбіса «Autobon AI», дазваляе аўтамабілю рухацца па дарогах без удзелу чалавека. Гэта адзіная такога роду сыстэма на рынку, якая дапускаецца для ўсталяваньня ў транспартных сродках. Сыстэма на 40 працэнтаў зьніжае рызыку дарожна-транспартных здарэньняў, дазваляе эканоміць паліва й павысіць эфэктыўнасьць работы флёту ў два разы.

Палякі з кампаніі «Autobon AI» ужо атрымліваюць запыты й прапановы аб супрацоўніцтве ад амэрыканскіх кампаній. Яны хочуць, каб аўтапілёт поўнасьцю заняў месца кіроўцы ў грузавіку. Гэты плян павінен быць завершаны на працягу 3 гадоў.

яс

Эфірны выпуск перадачы "Навука й тэхніка" ў далучананым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт