Logo Polskiego Radia
Print

У Вілянаве штодня адбываюцца музычна-сьветлавыя паказы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.12.2018 10:58
Сьветлавы паказ адбываецца ў рытм вядомых матываў клясычнай музыкі, што разам стварае цудоўны эфэкт.
фота: Muzeum Pałacu Króla Jana III w Wilanowie

Варта наведаць варшаўскі Вілянув пасьля наступленьня зьмярканьня. Там пачаў працу праект «Музычны сад мараў». Музычна-сьветлавыя паказы адбываюцца на ніжняй тэрасе барокавага саду. Сьвятло дакладна адлюстроўвае і напаўняе колерамі геамэтрычныя фігуры саду. Усё гэта адбываецца ў рытм вядомых матываў клясычнай музыкі, што разам стварае цудоўны эфэкт. За музычна-сьветлавым паказам можна назіраць з верхняй тэрасы, што гарантуе яшчэ большыя ўражаньні.
Госьці, якія наведваюць вілянаўскія сады пасьля зьмярканьня, адчуваюць сябе як на каралеўскім двары. Да палацу іх вядзе 75-мэтровы сьветлавы тунэль, у якім гучыць клясычная музыка. На дзядзінцы іх сустракае асьветленая пэргола, якую ахоўваюць арлы, а ў паўночнай частцы саду можна шпацыраваць алеяй, засаджанай лазовымі гатункамі расьлін, а таксама паглядзець XVII-вяковую альтанку.
Нягледзячы на восеньска-зімовую атмасфэру сьвятлом цьвітуць апэльсінавыя дрэвы, а побач можна зрабіць здымак у сьветлавой рамцы на фоне з палацам.
Музычны сад мараў будзе працаваць да канца лютага.

Варта наведаць варшаўскі Вілянаў пасьля наступленьня зьмярканьня. Там пачаў працу праект «Музычны сад мараў». Музычна-сьветлавыя паказы адбываюцца на ніжняй тэрасе барокавага саду. Сьвятло дакладна адлюстроўвае і напаўняе колерамі геамэтрычныя фігуры саду. Усё гэта адбываецца ў рытм вядомых матываў клясычнай музыкі, што разам стварае цудоўны эфэкт. За музычна-сьветлавым паказам можна назіраць з верхняй тэрасы, што гарантуе яшчэ большыя ўражаньні.

Госьці, якія наведваюць вілянаўскія сады пасьля зьмярканьня, адчуваюць сябе як на каралеўскім двары. Да палацу іх вядзе 75-мэтровы сьветлавы тунэль, у якім гучыць клясычная музыка. На дзядзінцы іх сустракае асьветленая пэргола, якую ахоўваюць арлы, а ў паўночнай частцы саду можна шпацыраваць алеяй, засаджанай лазовымі гатункамі расьлін, а таксама паглядзець XVII-вяковую альтанку.

Нягледзячы на восеньска-зімовую атмасфэру сьвятлом цьвітуць апэльсінавыя дрэвы, а побач можна зрабіць здымак у сьветлавой рамцы на фоне палацу.

Музычны сад мараў будзе працаваць да канца лютага.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт