Logo Polskiego Radia
Print

Жывы падарунак. Не купляй жывёлу пад елку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.12.2018 14:59
  • Жывы падарунак.mp3
Напярэдадні навагодніх сьвятаў абаронцы жывёл заклікаюць не дарыць жывёл у якасьці падарункаў.
Gellinger/pixabay.com/CC0

Жывы падарунак. Не купляй жывёлу пад елку
Кожны год у сьвяточны пэрыяд, нягледзячы на заклікі арганізацый па абароне жывёл, у многіх дамах у якасьці каляднага падарунку паявіцца шчаня, кот альбо іншая хатняя жывёла. Чаму варта адмовіцца ад такой ідэі?
Такія выпадкі надалей не зьяўляюцца рэдкасьцю. Пытаньне толькі ў тым, якія тэндэнцыі назіраюцца, калі казаць пра гэтую зьяву? Ці палякі становяцца ўсё больш сьвядомымі і не дараць жывёл «пад елку»?
Гэтае пытаньне мы задалі Лукашу Бальцэру, дырэктару прытулку ў Цэлестынаве пад Варшавай, старшыні Таварыста апекі над жывёламі.
Л. Бальцэр: Дзякуючы інфармацыйным кампаніям у інтэрнэце і СМІ, на маю думку, усё больш людзей у Польшчы над гэтым задумалася. Нашае таварыства таксама праводзіць кампанію «Жывёла – гэта ня рэч». Сьвядомасьць расьце. Але ў мінулым годзе літаральна перад самай вігілійнай вячэраў у наш прытулак у Цэлестынаве прыехала некалькі чалавек, які хацелі ўзяць шчанюка ў якасьці падарунку. Гэтыя людзі ня бачылі ў гэтым нічога кепскага. Мне здавалася, што такія рэчы ўжо не здараюцца ў прытулках, але, як паказала практыка, гэта рэальна. Мы заўсёды кажам, што жывёла – гэта не падарунак, але перад сьвятамі зьвяртаем на гэта асаблівую ўвагу.
Адкуль, на вашу думку, нарадзіўся такі падыход, што жывёла можа быць падарункам?
Л. Бальцэр: Гэта вынікае з нашага грамадзкага падыходу да спажывецтва – усё можна ўзяць ці купіць. Мы сваім гасьцям у прытулку тлумачым, што жывёла – гэта наш сябар, чалец сям’і, а мы яго ўсынаўляем. Для гэтага патрэбны пераходны пэрыяд. Мы таксама павінны навучыцца, як апекавацца такой жывёлай.
Але ўсё ж такі, калі сям’я падрыхтаваная да таго, каб узяць сабаку, гэта іх абдуманае рашэньне, ці можна гэта зрабіць у якасьці каляднага падарунку?
Л. Бальцэр: Тут пытаньне ўсынаўленьня. Калі нехта сапраўды добра падрыхтаваны, то можа ўсынавіць сабаку, але гэта таксама не павінна быць зьвязана з нейкім сьвятам. Гэта ўсынаўленьне. Гэта нешта значна важнейшае, чым штогадовыя сьвяты. І гаворка ня толькі пра Каляды, таксама пра дні нараджэньня, Вялікдзень і інш. У гэтыя сьвяты дарацца звычайныя падарункі, а ўсынаўленьнем мы займаемся інакш. Гэта ня можа быць зьвязана з нейкім сьвятам.
Якія бываюць наступствы неабдуманага падарунку, якім зьяўляецца жывёла?
Л. Бальцэр: Жахлівыя. Звычайна, пасьля навагодніх сьвятаў на працягу сямі месяцаў паяўляюцца выкінутыя шчанюкі. Гэтыя шчанюкі пачалі грызьці, сталі «нявыхаванымі». І тады да нас пачынаюць прыяжджаць гаспадары такіх сабак. Прыяжджаюць у лепшым выпадку, бо здараецца, што шчанюкоў пакідаюць уздоўж дарог, выкідваюць у равы, перакідваюць нам праз агароджу. Такое таксама здараецца. Два тыдні таму нехта каля 21 гадзіны пад’ехаў, перакінуў нам праз агароджу сабаку і паехаў. Яго выкінулі як сьмецьце, як цацку. Сапраўды, здараецца шмат трагічных выпадкаў. Варта, каб сьвяты былі радасным часам, пасьля якога не застанецца «праблема», якую мы ня ведаем як вырашыць, бо мы купілі нешта непрадуманае.
Апошнімі гадамі вельмі моднымі і папулярнымі сталі «жывыя падарункі» на Каляды. Нават, калі нехта не пагаджаецца з аргумэнтамі нашага госьця, то напэўна варта даведацца, ці чалавек, які яго атрымае, будзе рады і найперш будзе настолькі адказным, каб заняцца жывёлай. Ці гэта ня будзе для яго «жывая праблема».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт