Logo Polskiego Radia
Print

Ці мароз забівае бактэрыі ды вірусы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.12.2018 15:52
Халодная зіма лепш уплывае на здароўе, чым зіма без марозу - праўда ці фальш?
pixabay.com/Public Domain CC0

Вы напэўна чулі, што халодная зіма лепш уплывае на здароўе, чым зіма без марозу. Бо, нібыта, летам будзе менш камароў і іншых насякомых ды патагенаў. Ці гэта праўда, што ў вялікі мароз вымярзаюць бактэрыі ды вірусы, а ў цёплую зіму хваробы разьвіваюцца?

Фізык доктар Томаш Рожэк кажа, што гэта адна з найбольш распаўсюджаных непраўдзівых інфармацый.

Т.Рожэк: Гэта ня праўда, што ў халодную зіму хваробы вымярзаюць. Калі б мароз сапраўды змог вымаразіць хваробы, то бок зьнішчыць бактэрыі і вірусы, то чаму вучоныя захоўваюць пробы бактэрый і вірусаў у тэмпэратуры -70 – -140 градусаў Цэльсія? Таму, што мароз кансэрвуе вірусы і бактэрыі. У нізкай тэмпэратуры бактэрыі неактыўныя, але калі толькі мароз адпускае, бактэрыі прачынаюцца. Напрыклад, у тэмпэратуры +22 градусы Цэльсія вірус грыпу жыве 4 дні, а ў тэмпэратуры 0 градусаў – цэлы месяц, у -10- -20 Цэльсія жыве некалькі месяцаў. Дакладна таксама з ротавірусамі і рознага віду насякомымі. Кажуць, што калі зіма халодная, то летам ня будзе камароў. Гэта няпраўда. Можа быць дакладна наадварот. Вельмі халодная зіма можа зьнішчыць птушак, лятучых мышэй, жабаў, якія зьяўляюцца натуральнымі ворагамі камароў.

Як прыклад таго, што мароз ня шкодны для лічынак насякомых, доктар Рожэк прыводзіць Сыбір.

Т.Рожэк: У Сыбіры тэмпэратура падае нашмат ніжэй нуля. Калі я быў, было якраз -40. Я падумаў, як гэта магчыма, што там ёсьць насякомыя. Паверце мне, калі настае сыбірскае лета, такіх вялікіх камароў і ў такой колькасьці я ня бачыў нідзе ў сьвеце, а ў некалькіх месцах я ўжо пабываў.

Што мы людзі можам зрабіць, каб летам было менш камароў ?– дакормліваць птушак, каб яны не пазамярзалі зімой, і летам зьядалі камароў - раіць навуковец.

яс/PR3

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт