Logo Polskiego Radia
Print

15.12.1939 Польшча страціла ўнівэрсытэт імя Баторага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.12.2018 11:50
  • унівэрсытэт Баторага.mp3
Была зьменена назва, унівэрсытэт стаў Вільнюскім.
kresy.pl

15 сьнежня 1939 году спыніў сваё існаваньне ўнівэрсытэт імя Стэфана Баторага ў Вільні, адзін з самых стэрэйшых унівэрсытэтаў Усходняй Эўропы.

Ён быў цэнтрам адукацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Быў заснаваны Стэфанам Баторым як Езуіцкі калегіюм.

Пасьля захопу гэтых земляў Расейскай Імпэрыяй, унівэрсытэт быў цэнтрам нацыянальнай адукацыі і палітычнай актыўнасьці палякаў, і менавіта таму, пасьля паўстаньня ў лістападзе 1831 году па распараджэньню цара Мікалая І унівэрсітэт быў зачынены.

Толькі ў 1919 годзе па рашэньню Юзэфа Пілсудскага праца ўнівэрсітэта, названага ў гонар Стэфана Баторага, была адноўлена. Унівэрсітэт хутка разрастаўся і цалкам адпавядаў стандартам эўрапейскіх вышэйшых установаў. Тут таксама паўстала першая ў Польшчы астранамічная абсэрваторыя. Унівэрсітэт быў лічыўся жамчужынай польскай навукі і культуты. Тут нават выкладаўся курс праектаваньня ўнутраных інтэр’ераў, па сучаснаму “дызайн”, што тады зьяўлялася рэвалюцыйным накірункам.

У сярэдзіне 30-х гадоў колькасьць студэнтаў перавышала 3 тыс. Польская інтэлектуальная эліта там пашырала свае веды. Адным з самых вядомых выпускнікоў унівэрсытэту зьяўляецца Чэслаў Мілаш, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Унівэрсытэт карыстаўся шырокай унутранай аўтаноміяй, студэнты мелі права арганізоўваць нацыянальныя колы: габрэйскія, літоўскія, беларускія. Ва ўнівэрсітэце была вельмі вялікая колькасьць студэнтаў габрэяў каля 22%.

У 1939 годзе, пасьля таго, як Польшча была акупавана а Вільня была перададзена Літве, адбылася рэарганізацыя ўнівэрсытэта новымі літоўскімі ўладамі. Была зьменена назва, унівэрсытэт стаў Вільнюскім.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт