Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.12.2018 17:12
  • Orzeł może Andrus.mp3
Артур Андрус зьвяртаецца да чалавека - арла, які можа многае.
www.pixabay.com

Артур Андрус (Artur Andrus) – чалавек, якога многія палякі атаясамліваюць перш за ўсё з працай журналіста, хаця ў яго значна больш багаты рэпэртуар дзейнасьці. Нарадзіўся Андрус у 1971 годзе ў гарадку Леска на паўднёвым усходзе Польшчы. Ужо ў дзяцінстве ў яго праявіўся паэтычны і журналісцкі талент – у сярэдняй школе Артур вёў перадачу ў школьным радыёвузьле, пісаў таксама ў моладзевыя друкаваныя выданьні. Скончыў факультэт журналістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Андрус шмат гадоў быў зьвязаны з Трэцяй праграмай Польскага радыё, дзе вёў забаўляльныя перадачы, пазьней перайшоў працаваць на Радыё RMF Classic. Супрацоўнічае з тэлебачаньнем, дзе вядзе праграму, дзе ў жартаўлівым тоне камэнтуюць бягучыя падзеі ў Польшчы. Агулам Андрус – аўтар многіх песьняў і сатырычных тэкстаў жартаўлівага характару, але з інтэлектуальным зьместам. Ён ня толькі піша песьні, але таксама сам або з гуртом іх сьпявае.

Артур Андрус зьяўляецца ўладальнікам многіх узнагарод, як дзяржаўных, так і прэмій для артыстаў шоў-бізнэсу. Напрыклад, ён быў намінаваны на ўзнагароду Фрыдэрык у катэгорыі «Артыст году» і «Ролік году», атрымаў званьне Майстра польскай мовы, быў узнагароджаны бронзавым мэдалём «Заслужаны для культуры Gloria Artis», атрымаў таксама залаты ордэн «Крыж заслугі». А вашай увазе кампазыцыя ў выкананьні Артура Андруса, якая называецца «Арол можа».

Możesz nosić okulary,
Możesz kontraktować zboże,
Czesać się jak Zygmunt Stary,
Jesteś orzeł. Orzeł może.
Spodnie możesz nosić szersze,
A na bluzce wilkołaki,
Ręcznie przepisywać wiersze,
O, na przykład taki:

Człowieku! No przecież,
Jak sam nie chcesz, to się nie ciesz,
Ale niech cię tak nie peszą
Ci, co się do ciebie cieszą,
Chudzi, grubi,
Starzy, młodzi,
Daj się lubić,
Co ci szkodzi?

Możesz wracać z biblioteki
O nie przyzwoitej porze,
Regulować brwi i rzeki,
Jesteś orzeł. Orzeł może.
Latem rzucać się na siano,
Żeby sprawdzić jak się gniecie,
Możesz też o czwartej rano
Śpiewać w Internecie

Możesz poznać w leśnej głuszy,
Miłych państwa z Państwa Środka,
Jeśli z domu się nie ruszysz,
Trudno będzie kogoś spotkać.
Możesz poczuć w sercu kłucie,
Może zrobić się przyjemnie,
Tylko raz się do mnie uciesz,
Uśmiechnij się ze mnie.

Ты можаш насіць акуляры, можаш кантрактаваць збожжа, часацца як Жыгімонт Стары. Ты – арол. Арол можа. Штаны можаш насіць шырэйшыя, а на блузе – ваўкалакі. Уручную перапісваць вершы, о, напрыклад, такі:

Чалавек! Ты ж калі сам ня хочаш, то ня цесься, але хай цябе так не бянтэжаць тыя, хто да цябе цешацца. Худыя, тоўстыя, старыя, маладыя. Дазволь сябе любіць, што табе перашкаджае?

Ты можаш вяртацца з бібліятэкі ў непрыстойную пару. Рэгуляваць бровы і рэкі. Ты – арол. Арол можа. Летам кідацца на сена, каб праверыць, як яно мнецца. Можаш таксама а чацьвёртай раніцы сьпяваць у інтэрнэце.

Можаш пазнаёміцца ў лясной глушы з прыемнымі людзьмі з Цэнтральнай дзяржавы. Калі ты ня выйдзеш з дому, цяжка будзе кагосьці сустрэць. Можаш адчуць колікі ў сэрцы, можа зрабіцца прыемна. Толькі раз да мяне пацесься, усьміхніся са мной.

Kontraktować zboże – кантрактаваць збожжа. Што значыць kontraktować zboże? У Польшчы гэтае словазлучэньне называе плянаваньне пасеваў пад зерневыя культуры ў будучым годзе – колькі чаго трэба пасеяць. У Беларусі так называюць хутчэй плян здачы жывёлы або жывёльнай прадукцыі дзяржаве, але сэнс падобны – плянаваньне ў сельскай гаспадарцы.

Czesać się jak Zygmunt Stary – часацца як Жыгімонт Стары. Жыгімонт Стары быў літоўскім князем, а пазьней польскім каралём, унукам Уладзіслава Ягайлы. А як ён часаўся? Хроніка на гэтую тэму маўчыць, а на малюнках, даступных у розных крыніцах, не відаць нейкіх асаблівасьцяў яго прычоскі. Можа, прозьвішча караля было патрэбнае аўтару толькі для рыфмы.

A na bluzce wilkołaki – а на блузе ваўкалакі. Ваўкалак – гэта ў славянскай міталёгіі чалавек-воўк. Дарэчы, ня толькі славянскай, легенды пра людзей, якія могуць абарочвацца ваўкамі, існуюць практычна ўсюды, дзе водзяцца або вадзіліся ваўкі.

Niеch cię tak nie peszą ci, co się do ciebie cieszą – хай цябе так не бянтэжаць тыя, хто да цябе цешыцца. Тут словазлучэньне, якое рэдка сустракаецца ў польскай мове – do ciebie cieszą. Можна do kogoś się śmiać, uśmiechać się, а не cieszyć się, але, відаць, тут у значэньні «uśmiechać się».

Daj się lubić, co ci szkodzi? – дазволь сябе любіць, што табе перашкаджае? Тут два словазлучэньні, якія вельмі часта сустракаюцца ў польскай мове. Daj się lubić – гэта азначае – будзь ветлівы ў адносінах да людзей, усьміхайся, а co ci szkodzi – я пераклала даслоўна – што табе перашкаджае, але можна таксама перакласьці як: гэта нічога не каштуе, гэта проста.

O czwartej rano śpiewać w Internecie – а чацьвёртай раніцы сьпяваць у інтэрнэце. Таксама можна śpiewać w Internecie o czwartej nad ranem, што будзе азначаць дакладна тое ж самае.

Miłych państwa z Państwa Środka – прыемных людзей з Кітая. Państwo па-польску – гэта як дзяржава, так і некалькі людзей – пераважна пара, але не абавязкова. А вось Państwo środka – гэта інакш Цэнтральная дзяржава. Так называюць сваю краіну кітайцы.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт