Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.01.2019 14:33
  • Rekonstrukcja Kukulska.mp3
Прыгажуня Н. Кукульска занялася тэматыкай амалоджваньня арганізму ў спа-салёне.
www.pixabay.com

У першыя дні новага году Натальля Кукульска парадавала сваіх фанаў сваёй новай песьняй.

Некалькі слоў пра біяграфію аўтаркі. Натальля Кукульска нарадзілася ў Варшаве ў 1976 годзе. Дачка славутых бацькоў – пясьняркі Анны Янтар і кампазытара Яраслава Кукульскага. Нягледзячы на тое, што Натальля сама даўно ўжо выступае на сцэне, многія яе песьні становяцца хітамі, то і так вялікая доля яе папулярнасьці – гэта заслуга памяці пра славутую маці, жыцьцё якой закончылася раптоўна і трагічна – яна загінула ў авіякатастрофе, каля вярталася з гастролей па Злучаных Штатах у Польшчу. Перад выездам маці завярала трохгадовую тады дачку, што яна апошні раз пакідае як і выяжджае ў трасу. Сапраўды, выезд аказаўся апошнім, але зусім не пра гэта марыла жанчына.

Маленькую Натальку выхоўваў бацька і прыёмная маці. Яна атрымала ў спадчыну ад бацькоў музычны талент і прыгажосьць. Першая кружэлка музыканткі была выдадзеная, калі Натальлі было толькі 10 гадоў. Пазьней выдала 15 кампакт-дыскаў, некаторыя з якіх атрымалі званьне плятынавых за вялікую колькасьць прададзеных экзэмпляраў.

Натальля – ня толькі пасьпяховая музыкантка, яна таксама сама піша тэксты сваіх песьняў, зьяўляецца музычным прад'юсэрам ды шчасьлівай маці і жонкай. Некалькі дзясяткаў гадоў яна зьвязаная з музыкантам, ударнікам Міхалам Дамброўкай, за якога выйшла замуж у 2000 годзе, праз шмат гадоў супольнага жыцьця, у іх трое дзяцей.

На пачатку году Натальля Кукульска пазнаёміла сваіх фанаў з новай песьня, якая называецца «Рэканструкцыя».

W chorym ciele chory duch, w gabinecie odnowy

Toczy walkę dzień po dniu, by stał się cud

Sprzymierzeńca znalazł już, w kwasie hialuronowym

Ma nadzieję biedny duch, że do szczęścia to klucz

Nad młodością trzymam władzę

Sprytnie z czasem w chowanego sobie gram

Co się zmarszczy, to wygładzę

Z rekonstrukcją sobie radzę

Mówi się o rybie, że psuć się zaczyna od głowy

Znów dokarmić ciało chcę podstępy mózg

Byleby nie znalazł się wśród figur woskowych

Bo ucieknie z niego treść chociaż ciało bez bruzd

Podnieść na duchu muszę ducha

Co Bogu ducha winien uduchowiony duch

Bo wciąż na ducha jest posucha

Niech z duchem czasu wygra uśpiony w głębi wróg

Podnieść na duchu muszę ducha

Co Bogu ducha winien uduchowiony duch

Bo wciąż na ducha jest posucha

Niech z duchem czasu wygra uśpiony w głębi wróg

У хворым целе хворая душа. У салёне абнаўленьня ідзе барацьбы дзень за днём, каб здарыўся цуд. Хаўрусьніка знайшлі ўжо ў гіялюроновай кіслаце. Спадзяецца бедная душа, што гэта ключ да шчасьця.

Над маладосьцю я ўладару, кемліва гуляю ў хованку з часам. Што зморшчыцца, я разгладжу, з рэканструкцыяй спраўляюся.

Пра рыбу гавораць, што яна псуецца ад галавы. Зноў накарміць цела хоча падступны мозг. Каб толькі ён не трапіў у лік васковых фігур, паколькі ўцячэ з яго зьмест, нават калі цела будзе без маршчын.

Трэба душу падбадзёрыць, Богу душой не вінаватая душэўная душа. Усё яшчэ не хапае нам духа, хай з духам часу выйграе сьпячы ў глыбіні вораг.

Вось такая іранічная кампазыцыя пра моду, якая імкліва пашыраецца ў нашы часы – імкненьне выглядаць заўсёды молада і прыгожа. Яе ахвотна падтрымліваюць сродкі масавай інфармацыі ды салёны прыгажосьці, якія растуць як грыбы пасьля дажджу.

W chorym ciele chory duch – у хворым целе хворая душа або дух. Папулярная прымаўка, якая пацьвярджае, што ў нашым арганізьме ўсё ўзаемазьвязана – саматыка і псыхіка, гэта значыць, калі хварэе душа, то хварэе таксама і цела. І наадварот. А як перакласьці слова duch? Гэта дух ці душа? У прынцыпе, можна яго разумець як душу, але таксама як дух у значэньні «сіла волі».

W gabinecie odnowy – пра гэтае месца сьпявае Кукульска. Гэта нешта болей, чым касмэтычны салён ці кабінэт. У Беларусі гаворыцца спа-салён або салён прыгажосьці і біялягічнага абнаўленьня. У такіх месцах лекары і касмэтолягі праводзяць комплекснае амалоджваньне чалавека і паляпшэньне яго вонкавага выгляду, у склад якога могуць уваходзяць як плястычныя апэрацыі, так і розныя працэдуры з выкарыстаньнем касмэтыкі, напрыклад, гіялюронавай кіслаты, якая стала вельмі папулярнай у касмэтычнай галіне.

Sprytnie z czasem w chowanego sobie gram – я кемліва з часам гуляю ў хованкі. Сапраўды, некаторым удаецца на нейкі час схавацца ад часу, захаваць маладосьць, хаця б вонкавую, але і так, і так старасьць чакае амаль кожнага з нас (калі не памрэ заўчасна). Але важна тое, ці старасьць прыйдзе ва ўзросьце 70 гадоў ці 90. Тут шмат што залежыць ня столькі ад касмэтыкі і хірургаў, колькі ад генэтыкі ды падыходу да цяжкасьцяў дадзенага чалавека і яго вобразу жыцьця.

Podnieść na duchu – узбадзёрыць, пацешыць. Па-беларуску можна падаць духам, але не гаворыцца «падняць на духу».

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт