Logo Polskiego Radia
Print

26.01.1953 г. завершылася расправа над ксяндзамі Кракаўскай курыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.01.2019 11:03
  • 26.01.1953_лісток.mp3
Працэс быў часткай рэпрэсіўнай палітыкі новых камуністычных уладаў Польшчы.
Лава падсудных: зьлева: Э.Хахліца, кс. В.Бжыцкі, перад ім Я. Пахопень; першы рад М.Кавалік, кс. Ф.ШШымонэк. кс.Ю.Леліта
Лава падсудных: зьлева: Э.Хахліца, кс. В.Бжыцкі, перад ім Я. Пахопень; першы рад М.Кавалік, кс. Ф.ШШымонэк. кс.Ю.Леліта commons.wikimedia.org/Domena Publiczna/Instytut Pamięci Narodowej

Усталяваньне камуністычнай сыстэмы ў Польшчы набірала моцы, нацыянальныя інстытуты, якія маглі супрацьстаяць націску Масквы, разбураліся. Шырокім рэпрэсіям падвяргаліся ня толькі апазыцыйныя колы, але перш за ўсе й касьцёл.

Вайна супраць рэлігіі й касьцёлу распачалася ў 1950 годзе. Адмыслова дзеля гэтага быў утвораны 4 дэпартамэнт Службы бясьпекі Польскай Народнай Рэспублікі. Узначальвала аддзел Юлія Брэсьцігер, якая непасрэдна ўдзельнічала ў арыштаваньні й допытах кардынала Стэфана Вышыньскага. Гэты дэпартамэнт меў пяць аддзелаў, якія займаліся структурамі й арганізацыямі касьцёла і г.д. Толькі за 50-ты год было арыштавана й зьняволена 123 каталіцкіх сьвятароў.

У 1953 годзе хваля рэпрэсіяў пашырылася і працэс быў часткай гэтай палітыкі. Камуністычныя ўлады выдалі дэкрэт, паводле якога, яны ўзялі поўны кантроль над сьвятарамі. Быў зачынены каталіцкі часопіс «Tygodnik Powszechny», быў арыштаваны і паддадзены катаваньням біскуп Чэслаў Качмарэк, якога прыгаварылі да 12 год зьняволеньня. Урэшце, быў арыштаваны q кардынал Вышыньскі.

Улады выкарысталі дзеля гэтага падпольную анты-камуністычную арганізацыю, якая перадавала інфармацыю на захад аб тым, што адбываецца ў Польшчы. Пры чым, гэтая інфармацыя была агульнадаступнай у газэтах, па радыё.

Такім чынам, быў арыштаваны сьвятар Юзэф Леліта, які ў выніку катаваньняў «прызнаў», што ў антыкамуністычнай дзейнасьці ўдзельнічалі іншыя ксяндзы Каракаўскай курыі. Нечалавечыя катаваньні прымусілі іх падпісаць «прызнаньне», што Кракаўская курыя рэалізоўвала антыпольскую дзейнасьць у інтарэсах Ватыкану. На моцы гэтых «доказаў» былі праведзены вобшукі ў офісе курыі дзе былі знойдзеныя грошы, дакумэнты, шмат рэчаў з эксгумацыі ў Катыні.

Даляры паходзілі з замежнай дапамогі для насельніцтва, а каштоўныя карціны й іншыя рэчы перадалі на захаваньне прадстаўнікі польскай даваеннай арыстакратыі.

Гучны палітычны працэс над ксяндзамі распачаўся 21 студзеня 1953 году. Агулам было асуджана 7 чалавек (Эдвард Хахліца, Міхал Кавалік, Юзэф Леліта, Францішах Шымонак, Віт Бжыцкі, Ян Пахопень і Стэфан Распонд (сьвецкі). Трох з іх прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня, якое было потым адменена. Большасьць атрымала вялікія тэрміны зьняволеньня.

Да працэсу камуністычны ўлады падключылі й інтэлігенцыю.

53 сябры Польскага саюзу пісьменьнікаў падпісалі рэзалюцыю, якая асуджала «антыпольскую дзейнасьць» касьцёла й прызывала да ўзмоцненай барацьбы за сацыялізм.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт