Logo Polskiego Radia
Print

Залаты Сток – месца здабычы золата ў Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.02.2019 14:15
  • Залаты Сток.mp3
Цягам 700 гадоў эксплёатацыі мясцовых радовішчаў у Залатым Стоку былі здабытыя 10-16 т. чыстага золата.
Уваход у шахту.Уваход у шахту.By Lestat (Jan Mehlich) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1337156

Залаты Сток – месца здабычы золата ў Польшчы (ФОТА)
Цягам 700 гадоў эксплёатацыі мясцовых радовішчаў у Залатым Стоку былі здабытыя 10-16 т. чыстага золата.
Сёньня я запрашаю ў Залаты Сток (Złoty Stok) - гарадок у Ніжнесылескім ваяводзтве на мяжы з Чэхіяй. Гэта найстарэйшы цэнтар горназдабыўной і мэталюргічнай прамысловасьці ў Польшчы. Апошняя мясцовая шахта была зачыненая ў 1960-х гадах мінулага стагодзьдзя. Пасьля гэтага гарадок хутка страціў сваё прамысловае значэньне, пераўтвараючыся ў турыстычны цэнтар.
Залаты Сток вядомы, перш за ўсё, музэем, які расказвае пра гісторыю золатаздабычы.
Сярэднявечнае паселішча на месцы, дзе цяпер разьмяшчаецца Залаты Сток, было створанае ў сувязі са здабычай золата ў гэтым рэгіёне. Аднак найстарэйшыя горныя работы праводзіліся тут ужо 2000 гадоў да н.э. З гэтага часу па сёньняшні дзень удалося выкапаць больш за 300 км тунэляў, калідораў, штольняў і горных ствалоў, якія разьмяшчаюцца на дваццаць адным паверсе.
Першы запіс аб горных работах, якія тут праводзіліся, датуецца 1273 годам. Цягам часу мясцовыя шахты сталі лічыцца найбольш эфэктыўнымі ў Сылезіі.
Слава шахтаў прычынілася да таго, што іх акцыі купіў нават вядомы нямецкі гатычны скульптар Файт Штос (Віт Ствош), які працаваў у Кракаве. Аднак гэтая інвэстыцыя не аказалася для яго шчасьлівай. Скарачэньне залотаносных радовішчаў прывяло мастака да банкруцтва. Штос у роспачы вырашыў фальсыфікаваць рахунак, за што быў зьняволены ў турме ва Ўроцлаве. Суд у Нюрнбэргу прызнаў славутага скульптара вінаватым і прысудзіў да турмы й публічна наканаваў.
Найбольшы росквіт здабычы золата ў Залатым Стоку адбыўся на пачатку XVI стагодзьдзя.
У 1507 годзе ў Залатым Стоку была адкрытая князеўская мынца – прадпрыемства па вырабу манэт. Гэта прывяло да павелічэньня рангу гораду й канкрэтнай фінансавай карысьці. У гарадку пачалі інвэставаць эўрапейскія горна-мэталюргічныя кампаніі. У той час на амаль 200 мясцовых шахтах дабывалі каля 8% ад агульнай дабычы золата ў Эўропе.
Варта дадаць, што мясцовае золата паўплывала на сусьветную гісторыю. Верагодна, сям’я Фугераў (Fugger) – уласьнікаў часткі мясцовых шахтаў падтрымлівалі сылескім золатам гішпанскую каралеву Ізабэлу, якая фінансавала экспэдыцыю Хрыстафора Калюмба.
У 1612 годзе гэта ў залатастоцкіх шахтах упершыню ў сьвеце для разьбіваньня горных пародаў быў выкарыстаны чорны порах.
Ня менш пераломным для гарадка й яго гісторыі аказалася пасяленьне аптэкара й алхіміка Ганса Шафэнбэрга (Hans Scharffenberg), які распрацаваў спосаб атрыманьня мыш'яку з руды. Залаты Сток на больш за 100 гадоў стаў галоўным сусьветным пастаўшчыком мыш'яку.
Аднак недальнабачная палітыка здабычы нашчадкаў Шафэнбэрга прывяла да ліквідацыі запасаў руды й банкруцтва шахтаў.
Шахты пачалі нанава працаваць толькі пасьля адкрыцьця больш таннага мэтаду атрыманьня чыстага золата. Гэты мэтад у Залатым Стоку выкарыстаў Вільгельм Гутлер (Wilhelm Guttler), які ў 1883 годзе выкупіў усе мясцовыя шахты. Ягоныя спадкаемцы былі іх уласьнікамі ажно да 1945 году. Тады польскія ўлады перасялілі сюды на працу гарнякоў з Горняй Сылезіі.
У 1948 годзе былі распачатыя новыя пашукова-дабыўчыя працы. У 1962 годзе, дарэчы, па нявысьветленых прычынах, горназдабыўная й мэталюргічная дзейнасьць у Залатым Стоку была спыненая рашэньнем цэнтральных уладаў Польшчы.
Ацэньваецца, што на працягу 700 гадоў эксплёатацыі мясцовых радовішчаў былі здабытыя 10-16 тонаў чыстага золата.
Пэрыяд заняпаду шахтаў працягваўся 35 гадоў. У канцы канцоў мясцовыя ўлады вырашылі рэстаўраваць некаторыя тунэлі й адкрыць іх для турыстаў. Пасьля 5 гадоў працы ў 1996 годзе была адкрытая Падземная Турыстычная Траса „Шахта Золата”.
Да гэтай пары ўдалося рэстаўраваць некалькі ствалоў, у тым ліку „Ствол Гертруда”, „Ствол Чорны Дольны”, „Ствол Ахрова” й „Ствол Чорная Гара” з адзіным у Польшчы падзямельным вадаспадам вышынёй у 8 мэтраў.
Цяпер у Залатым Стоку турыстаў чакаюць многія атракцыёны. У мясцовым музэі можна пазнаёміцца зь гісторыяй здабычы золата ў Польшчы й Эўропе. Можна адправіцца на прагулку падзямельнымі тунэлямі, пазнаёміцца зь мясцовымі легендамі, праплыць лодкай па залітых вадой падземных калідорах, наведаць сярэднявечнае гарняцкае паселішча, а таксама самому паспрабаваць шчасьця й пашукаць золата.
Запрашаюцца, як індывідуальныя турысты, так і арганізаваныя групы, у тым ліку школьнікі. Для ўсіх гасьцей падрыхтаваныя розныя формы наведваньня.
Цана базавага поўнаплатнага квітка складае 25 злотых (каля 6 эўра). Час наведваньня - каля 90 хвілін. Шахта адкрытая штодзённа.
Анна Задрожна

Залаты
Залаты Сток у 1819 годзе. By This file is from the Mechanical Curator collection, a set of over 1 million images scanned from out-of-copyright books and released to Flickr Commons by the British Library.View image on FlickrView all images from bookView catalogue entry for book., Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=32743517

У 1507 годзе ў Залатым Стоку была адкрытая князеўская мынца – прадпрыемства па вырабу манэт. Гэта прывяло да павелічэньня рангу гораду й канкрэтнай фінансавай карысьці. У гарадку пачалі інвэставаць эўрапейскія горна-мэталюргічныя кампаніі. У той час на амаль 200 мясцовых шахтах дабывалі каля 8% ад агульнай дабычы золата ў Эўропе.

Варта дадаць, што мясцовае золата паўплывала на сусьветную гісторыю. Верагодна, сям’я Фугераў (Fugger) – уласьнікаў часткі мясцовых шахтаў падтрымлівалі сылескім золатам гішпанскую каралеву Ізабэлу, якая фінансавала экспэдыцыю Хрыстафора Калюмба.

У 1612 годзе гэта ў залатастоцкіх шахтах упершыню ў сьвеце для разьбіваньня горных пародаў быў выкарыстаны чорны порах.

Ня менш пераломным для гарадка й яго гісторыі аказалася пасяленьне аптэкара й алхіміка Ганса Шафэнбэрга (Hans Scharffenberg), які распрацаваў спосаб атрыманьня мыш'яку з руды. Залаты Сток на больш за 100 гадоў стаў галоўным сусьветным пастаўшчыком мыш'яку.

Аднак недальнабачная палітыка здабычы нашчадкаў Шафэнбэрга прывяла да ліквідацыі запасаў руды й банкруцтва шахтаў.

Шахты пачалі нанава працаваць толькі пасьля адкрыцьця больш таннага мэтаду атрыманьня чыстага золата. Гэты мэтад у Залатым Стоку выкарыстаў Вільгельм Гутлер (Wilhelm Guttler), які ў 1883 годзе выкупіў усе мясцовыя шахты. Ягоныя спадкаемцы былі іх уласьнікамі ажно да 1945 году. Тады польскія ўлады перасялілі сюды на працу гарнякоў з Горняй Сылезіі.

Mузэей,
Mузэей, які расказвае пра гісторыю золатаздабычы. By Jacek Halicki - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=53959299

У 1948 годзе былі распачатыя новыя пашукова-дабыўчыя працы. У 1962 годзе, дарэчы, па нявысьветленых прычынах, горназдабыўная й мэталюргічная дзейнасьць у Залатым Стоку была спыненая рашэньнем цэнтральных уладаў Польшчы.

Ацэньваецца, што на працягу 700 гадоў эксплёатацыі мясцовых радовішчаў былі здабытыя 10-16 тонаў чыстага золата.

Пэрыяд заняпаду шахтаў працягваўся 35 гадоў. У канцы канцоў мясцовыя ўлады вырашылі рэстаўраваць некаторыя тунэлі й адкрыць іх для турыстаў. Пасьля 5 гадоў працы ў 1996 годзе была адкрытая Падземная Турыстычная Траса „Шахта Золата”.

Да гэтай пары ўдалося рэстаўраваць некалькі ствалоў, у тым ліку „Ствол Гертруда”, „Ствол Чорны Дольны”, „Ствол Ахрова” й „Ствол Чорная Гара” з адзіным у Польшчы падзямельным вадаспадам вышынёй у 8 мэтраў.

Падзямельны
Падзямельны вадаспад. By Crusier - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=10349253

Цяпер у Залатым Стоку турыстаў чакаюць многія атракцыёны. У мясцовым музэі можна пазнаёміцца зь гісторыяй здабычы золата ў Польшчы й Эўропе. Можна адправіцца на прагулку падзямельнымі тунэлямі, пазнаёміцца зь мясцовымі легендамі, праплыць лодкай па залітых вадой падземных калідорах, наведаць сярэднявечнае гарняцкае паселішча, а таксама самому паспрабаваць шчасьця й пашукаць золата.

Залаты
Залаты Сток, шахта. By Jacek Halicki - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=53983689

Запрашаюцца, як індывідуальныя турысты, так і арганізаваныя групы, у тым ліку школьнікі. Для ўсіх гасьцей падрыхтаваныя розныя формы наведваньня.
Цана базавага поўнаплатнага квітка складае 25 злотых (каля 6 эўра). Час наведваньня - каля 90 хвілін. Шахта адкрытая штодзённа.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт