Logo Polskiego Radia
Print

Праграмы скрынінга рака лёгкіх і страўніка распрацоўваюць у Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.01.2019 16:23
  • 31.01.2019_навука й тэхніка.mp3
Наколькі яны будуць эфэктыўныя, мы даведаемся толькі праз пяць гадоў.
pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі распрацоўваюць праграмы скрынінга рака лёгкіх і страўніка, паведаміў намесьнік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалёгіі й мэдыцынскай радыялёгіі ім. Н.Н.Аляксандрава Сяргей Красны.

"Наколькі яны будуць эфэктыўныя, мы даведаемся толькі праз пяць гадоў. Далей будзе зроблена выснова аб неабходнасьці ўкараненьня гэтых праграм у маштабах рэспублікі", - сказаў Сяргей Красны .

З укараненьнем скрынінгавых праграм зьвязваюцца вялікія посьпехі ў барацьбе са злаякаснымі захворваньнямі.

У цяперашні час праводзяцца чатыры праграмы скрынінга злаякасных пухлін: рака прастаты, малочнай залозы, шыйкі маткі і тоўстай кішкі. Па словах Сяргея Краснага, праграмы аказаліся досыць эфэктыўнымі. На жаль, іх укараненьне на ўсёй тэрыторыі рэспублікі ідзе досыць складана.

"Мы не зьяўляемся тут выключэньнем. У краінах з вялікім вопытам скрынінга злаякасных пухлін гэтыя праграмы таксама ўкараняліся вельмі складана. Прыкладна ад 10 да 20 гадоў патрабуецца для ўкараненьня скрынінгавых праграм на ўсёй тэрыторыі краіны, таму што гэта патрабуе адпаведнага абсталяваньня, умоў для правядзеньня, спэцыялістаў вельмі высокага ўзроўню", - адзначыў намесьнік дырэктара цэнтра.

Што тычыцца скрынінга рака прастаты, гэтая праграма была распачатая яшчэ ў 2011 годзе зь пілётнага праекта. У цяперашні час у ёй прынялі ўдзел каля 40% насельніцтва, якое падлягае абсьледаваньню.

Сутнасьць скрынінга - вызначэньне спэцыфічнага антыгена прастаты (ПСА) у крыві ў мужчын ад 50 да 65 гадоў і выкананьне біяпсіі прастаты ў выпадку, калі гэты антыген падвышаны.

У 2018 годзе было абсьледавана амаль 140 тыс. мужчын.

БелТА/яс

Эфірны выпуск праграмы "Навука й тэхніка" у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт