Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцы аптымізуюць вугляродны сьлед у вытворчасьці ежы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.01.2019 14:39
Кампутарная праграма дапаможа вырабляць экалягічныя прадукты харчаваньня.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnepicjumbo/CC0 License

Дзякуючы навукоўцам, вытворчасьць прадуктаў харчаваньня можа быць больш экалягічнай. Кампутарная праграма можа дапамагчы вырабляць высокаякасныя й здаровыя прадукты харчаваньня, таксама ежа будзе апрацоўвацца экалягічна бясьпечным спосабам.

Інавацыйную сыстэму для разьліку вугляроднага сьледу для агра-харчовай прамысловасьці распрацоўваюць інфарматыкі з Лодзінскага ўнівэрсытэта.

У дасьледаваньні вялікае значэньне адыгрывае вугляродны сьлед (CF). Што гэта? Вугляродны сьлед уяўляе сабой колькасьць вуглякіслага газу, які ўтвараецца пры вытворчасьці, апрацоўцы, захоўваньні й транспартаваньні прадукту, тлумачыць кіраўнік праекту кандыдат навук Пётар Мільчаноўскі.

П.Мільчаноўскі: Падчас вытворчасьці выкарыстоўваецца энэргія: паліва, ці электраэнэргія. Пры згараньні паліва ўтвараецца CO2, што перакладаецца на вугляродны сьлед. Чым большая колькасьць паўсталага падчас вытворчасьці газу, тым горш для навакольнага асяродзьдзя. Калі мы вызначым, якія чыньнікі ўплываюць на велічыню вугляроднага сьледу, затым іх аптымалізуем, то зможам скараціць колькасьць вуглякіслага газу падчас працэсу вытворчасьці, а прадукт застанецца такім як раней.

Праграмісты Лодзінскага ўнівэрсытэта распрацоўваюць спэцыяльнае праграмнае забесьпячэньне для разьліку вугляроднага сьледу. Яго рэалізацыя дазволіць аптымізаваць спажываньне энэргіі й паменшыць выкіды вуглякіслага газу ў працэсе вытворчасьці ва ўсёй харчовай прамысловасьці.

У якасьці прыкладу Пётар Мільчаноўскі прывёў вытворчасьць замарожанай гародніны. У гэтым выпадку вугляродны сьлед генэруецца падчас вырошчваньня гародніны, транспарціроўкі, а таксама ў час апрацоўкі і замарожваньня. „У канцы працэсу мы маем досыць вялікі кампанэнт CO2 дадзенага прадукту”, - растлумачыў вучоны.

П.Мільчаноўскі: Экспэртная сыстэма, якую мы назвалі CFExpert дасьць магчымасьць адсочваць, як вугляродны сьлед генэруецца на кожным этапе вытворчага працэсу, і паглядзець, як мы можам паменшыць яго на паасобнай стадыі. У выніку гэтага аналізу, мы атрымаем канчатковы прадукт з аптымальнай велічынёй каэфіцыента вугляроднага сьледу.

У рамках праекту паўстане прататып тэхналягічнай лініі па вытворчасьці замарожаных прадуктаў з разьлікам вугляроднага сьледу па мэтодыцы, распрацаванай дасьледнікамі Лодзінскага ўнівэрсытэта.

Праект будзе ажыцьцяўляцца да 2021 году. Яго кошт 8 млн злотых ($2 млн)

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт