Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.02.2019 09:00
  • Zabaw się w mój świat Misia Furtak.mp3
Міся Фуртак прапануе пагуляць у яе сьвет.
www.pixabay.com

Міся Фуртак (інакш – Міхаліна Фуртак - Michalina Furtak) зьяўляецца прыкладам касмапалітызму ў добрым значэньні гэтага слова. Нарадзілася ў польскім горадзе Зялёна Гура, але сям’я неўзабаве пераехала ў Гродзіск Мазавецкі пад сталіцай, а пазьней у Варшаву. Як расказвала сама Фуртак у адным з інтэрвію, усе яе блізкія сваякі – гэта прадстаўнікі этнічнай групы лэмкаў з гор Бэскідаў. Лэмкі ў Польшчы часта адчуваюць сябе больш украінцамі, чым палякамі, хаця бывае па-рознаму. Напрыклад, старэйшы брат мамы Міхаліны кажа, што ён украінец, мама лічыць сябе полькай лэмкоўскага паходжаньня, а бабуля называе сябе лэмкай.

Пасьля музычнай школы Міся паехала вучыцца ў Данію, дзе пазнаёмілася з музыкантамі з калектыву Tres.b., з якімі пераехала жыць у Галяндыю. Каб утрымацца ў Галяндыі, бралася за розную працу, была, між іншым, прыбіральшчыцай, вахцёршай, працавала ў бары за стойкай, у гатэлі. Разважала нават, ці ня кінуць займацца музыкай (рабіла гэта ў свабодны час), паколькі гэтая галіна дзейнасьці не давала ён даходу, але вытрымала, і цяпер ужо можа спакайней глядзець у будучае і рабіць тое, што любіць, хаця пакуль што яшчэ вельмі асьцярожна выказваецца пра тое, ці яе кружэлкі прыносяць ёй даход.

Міся атрымала грунтоўную адукацыю, закончыла, між іншым, унівэрсытэт у горадзе Маастрыхт, музычны каледж і польскую ВНУ Collegium Civitas. Працуе на радыё (Radio dla Ciebie), вядзе ўласную перадачу «Палац культуры». Атрымала прэстыжную музычную ўзнагароду Фрыдэрык за дэбют году ў 2011 годзе, а таксама пашпарт выданьня «Politytka» (узнагароду, якія прызнаюць маладым здольным творцам і навукоўцам). У 2013 годзе стала ляўрэаткай Артыстычнай узнагароды горада Торуні.

Гурт Tres.b ужо распаўся, аб чым Міся вельмі шкадуе. Аднак дзякуючы гэтаму ў музыканткі паявілася магчымасьць пачаць сольную кар’еру, і, здаецца, у яе гэта нядрэнна атрымліваецца. А я прапаную паслухаць песьню ў выкананьні Міхаліны Фуртак, якая называецца «Zabaw się w mój świat» – «Пагуляй у мой сьвет».

Mam papierowy dom, taki ze sztucznych piór

Jeszcze krok, najdalej dwa do nieprawdziwych gór

Zbieram na sztuczny śnieg, zbieram na sztuczny raj

Daj mi grosz, grosz albo dwa, grosik mi daj

Mam wymyśloną pieśń, namalowany sad

Pociesz mnie, pokochaj mnie i zabaw się w mój świat

A ty nie, ty nie umiesz tak

Ty chcesz prawdziwych burz

A on, on nie umie tak

On chce prawdziwych burz

Ty byś chciał czarno-białych kart

I niespokojnych dni

A co masz? Palto pełne łat

I swój codzienny świat

Wyślę po ciebie tam sztuczne rumaki 3

Złoty wóz już drogą gna aż ziemia drży

Dam ci ten śmieszny świat

Dam nieprawdziwy raj

Daruj mi choć jeden rok, daruj mi rok

Daruj mi rok

Daruj mi rok

Daruj mi rok

Daruj mi rok

A kiedy spłonie już mój papierowy dom

Ratuj mnie, wyratuj mnie i zabierz mnie na swój ląd

Naucz mnie czarno-białych kart i niespokojnych burz

Daruj mi palto pełne łat i swój codzienny świat...

Я мяне ёсьць папяровы дом, такі са штучнага пер’я, яшчэ крок, можа два, да несапраўдных гораў. Я зьбіраю на штучны сьнег, зьбіраю на штучны рай. Дай мне грош, грош або два, грошык мне дай.

У мяне ёсьць прыдуманая песьня, намаляваны сад. Супакой мяне, пакахай мяне і згуляй у мой сьвет.

А ты не, ты так не ўмееш. Ты хочаш сапраўдных бураў. А ён, ён не ўмее так, ён хоча сапраўдных бураў. Ты б хацеў чорна-белыя карты. І неспакойныя дні. А што ў цябе ёсьць? Паліто поўнае гадоў і свой штодзённы сьвет.

Я пашлю па цябе трох штучных аргамакаў. Залаты воз ужо па цябе імчыцца, аж зямля дрыжыць. Я дам табе гэты сьмешны сьвет, дам несапраўдны рай. Падары мне хаця б адзін год, падары мне год...

А калі згарыць ужо мой папяровы дом, ратуй мяне, выратуй мяне і забяры мяне на сваю зямлю. Навучы мяне чорна-белым картам і неспакойным бурам. Падары мне паліто поўнае гадоў і свой штодзённы сьвет.

Сьпявала Міся Фуртак, але словы гэтай кампазыцыі напісала славутая Агнешка Асецка. У Міхаліны ёсьць яе ўласныя песьні на польскай мове, але іх тэксты вельмі кароткія і простыя, таму я выбрала гэтую кампазыцыю, дзе ёсьць больш магчымасьці разгледзець цікавыя элемэнты тэксту.

Daj mi grosz albo dwa – дай мне грош або два. Той, хто пабываў у Польшчы або цікавіцца дзяржавай, ведае, што польскія грошы – гэта злотыя, а самая малая грашовая адзінка – грош (капейка) – адна сотая злотага. Так што не блытайце беларускія грошы і польскія grosze (капейкі).

Zabaw się w mój świat – згуляй у мой сьвет. Bawić się – гэта гуляць, так кажуць пра кожны від гульні, як забавы дарослых, самога рознага роду, так і гульню дзяцей, гэта значыць, галоўны від дзейнасьці дзетак.

Wyślę po ciebie tam sztuczne rumaki – я вышлю па цябе трох штучных аргамакаў. Rumak – гэта аргамак, інакш – хуткі, пародзісты конь (дарэчы, для мяне слова аргамак было цалкам новым, трэба прызнацца. Можа таму, што няшмат мы цяпер бачым у сваім гарадзкім жыцьці коней, рэдка на іх езьдзім, ня кажучы ўжо пра працу, але ж у вёсцы конь – гэта ўсё яшчэ нармальная зьява).

Drogą gna – па дарозе імчыцца. На польскай мове гаворыцца iść drogą, jechać drogą, przewieźć drogą (morska lub lądową), гэта значыць – ісьці па дарозе, ехаць па дарозе, перавезьці марскім або сухапутным шляхам.

Daruj mnie choć jeden rok – падары мне хаця б адзін год. Слова darować на польскай мове мае два значэньні – першае – дарыць, а другое – прабачыць, дараваць.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт