Logo Polskiego Radia
Print

Польскі графэн меў стаць аглушальным посьпехам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.02.2019 16:06
  • 7.02.2019_навука.mp3
Аднак, польская тэхналёгія замест паступаць на заводы, увязнула ў лябараторыях.
Grafen - zdjęcie ilustracyjneGrafen - zdjęcie ilustracyjneFot.: Pixabay/seagul

Камэрцыялізацыяй польскага графэну – супэрматэрыялу, які можа рэвалюцыянізаваць сусьветную прамысловасьць, павінна была заняцца адмыслова створаная кампанія Nano Carbon. У яе былі магутныя актывы: унікальная тэхналёгія для вытворчасьці, апрацаваная польскімі навукоўцамі з Інстытута электроннага матэрыялазнаўства (ITME), першакляснае абсталяваньне, а таксама багатыя ўладальнікі, кантраляваныя дзяржавай: Польская група па ўзбраеньнях (Polska Grupa Zbrojeniowa – PGZ) і лідэр польскай эканомікі і сусьветны гігант па здабычы і перапрацоўцы медзі і срэбра KGHM TFI.

Паводле выданьня «Rzeczpospolita», які дасьледаваў пытаньне польскага графэну, за апошнія гады палітыкі згубілі энтузіязм для гэтай тэхналёгіі, і ў кампаніі Nano Carbon скончыліся грошы, таму няма магчымасьці пачаць вытворчасьць у вялікіх маштабах.

Прафэсар Уладзімеж Струпіньскі, «бацька польскага графэна», адзначае, што ў сьвеце па-ранейшаму прадаўжаецца «графэннае вар'яцтва» і краіны ўкладаюць у яго шмат грошай. На пытаньне, што здарылася з польскім графэнам, вучоны адказвае: Гэтае пытаньне павінна гучаць інакш: «Што здарылася з установамі, якія павінны былі вырабляць графэн у вялікіх маштабах і камэрцыялізаваць яго». Усё сьведчыць пра тое, што Nano Carbon – кампанія, створаная адмыслова для гэтага, каб вырабляць і прадаваць польскі графэн – згартае дзейнасьць».

Прафэсар кажа, што Nano Carbon выставіла на продаж свае найвялікшыя скарбы – спэцыялізаваныя прылады. «Інстытут электроннай тэхнікі (ITME), калі я там яшчэ працаваў, ствараў на гэтых прыладах унікальных матэрыялы. У некаторых выпадках яны былі адзінымі прадуктамі ў сьвеце. І я мяркую, што яны маглі б атрымаць далейшае разьвіцьцё, але прыйшлі зьмены – спачатку на пасадзе дырэктара інстытута, затым палітычныя, і разам з імі розныя праблемы», – расказаў СМІ «бацька польскага графэну» праф. Уладзімеж Струпіньскі.

Да таго ж, паводле яго словаў, пра польскі графэн у сьвеце стала ціха, а ўнікальную тэхналёгію вытворчасьці гэтага матэрыялу, аўтарам якой быў Струпіньскі, ужо самастойна распрацавалі кітайцы.

PAP/Rzeczpospolita/яс

Эфірны выпуск перадачы "Навука й тэхніка" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт