Logo Polskiego Radia
Print

9-га лютага 1945 г. у Эльблёнгу арыштавалі Салжаніцынa

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.02.2019 13:07
  • 9.02.1942_лісток_Салжаніцын.mp3
На фронце Салжаніцын пісаў дзёньнік, а таксама вёў перапіску са сваімі сябрамі.
Аляксандар Салжаніцын, 1974 г.Аляксандар Салжаніцын, 1974 г.commons.wikimedia.org/Verhoeff, Bert/Anefo

9--га лютага 1945 у горадзе Эльблёнг быў арыштаваны Аляксандар Салжаніцын, у той час капітан артылерыі Чырвонай Арміі.

Калі пачалася Другая сусьветная вайна, Салжаніцына не мабілізавалі, спаслаўшыся на тое, што ён часткова не годны да службы.

Разам з жонкай ён быў накіраваны, як настаўнік у Растоўскую вобласьць. Але ў кастрычніку 1942 г. з прычыны катастрафічнай сытуацыі на франтах, недахопу людзей і г.д., Салжаніцына забралі ў войска. Ён скончыў паскораныя афіцэрскія курсы, стаў лейтэнантам артылерыі, а ў 1943 непасрэдна трапіў на фронт, у якасьці выведчыка. Атрымаў шэраг узнагародаў.

На фронце Салжаніцын пісаў дзёньнік, а таксама актыўна вёў перапіску са сваімі сябрамі, цікавіўся сытуацыяй у грамадзтве. Непасрэднай прычынай для ягонага арышту сталася менавіта перапіска. У сваіх лістах ён даволі моцна крытыкаваў Сталіна (называў яго «паханом») і грамадзка-палітычны лад, які параўноўваў з прыгонным правам. Ён выказваў думкі пра неабходнасьць у тым, каб вярнуцца да прынцыпаў ленінізму.

Актыўная перапіска вялася перад усім з блізкім сябрам Нікалаем Віткевічам, таксама вайскоўцам. Гэтую перапіску ўскрыла вайсковая цэнзура ў 1945 годзе, амаль перад самым заканчэньнем вайны.

У лютым 1945 году Салжаніцын быў арыштаваны вайсковай контрвыведкай.

Асноўнае абвінавачваньне тычылася антысавецкай агітацыі і арганізацыі антыкамуністычнай суполкі. Допыты доўжыліся некалькі месяцаў. У выніку яго прыгаварылі да 8 гадоў выпраўленча-працоўных лягераў. Каля аднаго году Салжаніцын правёў у лягеры пад Масквой і займаўся будаўніцтвам дамоў. У 1946 годзе яго перавялі ў спэцлягер (шарашку), дзе займаліся навуковымі распрацоўкамі. Па адукацыі Салжаніцын быў матэматыкам.

У той час ён напісаў паэму «Дарожанькі», паэма пісалася вусна, па памяці.

У 1953 годзе, пасьля канфлікту з кіраўніцтвам «шарашкі» Салжаніцына этапавалі ў Стэплаг у Казахстане. Тут ён знаходзіўся да канца свайго тэрміна. Час у гэтым лягеры стаўся матывам напісаньня аднаго з самых вядомых раманаў Салжаніцына «Адзін дзень з жыцьця Івана Дзянісавіча».

Пасьля вызваленьня ў 1953 годзе ён быў прыгавораны да вечнай ссылкі. Рэабілітаваны ён быў толькі ў 1956 годзе.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт