Logo Polskiego Radia
Print

Францыск Скарына - сымбаль Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.01.2012 13:25
  • Францыск Скарына.mp3
У Вільні ён заснаваў першую ва Ўсходняй Эўропе друкарню.

/

Францыск Скарына зьяўляецца безумоўна адным зь самых вядомых дзеячаў у беларускай гісторыі, які паўплываў на разьвіцьцё нацыянальнайя пісьменнасьці й культуры. Сёньня ягоная постаць гэта сымбаль Беларусі.

Нарадзіўся Францыск Скарына Лукіч у Полацку. Дакладная дата яго нараджэньня дагэтуль ня высьвэтлена. Некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што ён нарадзіўся ў 1486, другія, што ў 1490 годзе ў сям’і дробнага мяшчаніна.

Па сутнасьці мала што вядома пра ягонае дзяцінства й пра тое дзе ён атрымаў пачатковую адукацыю: у Полацку, ці ў Вільні. Але ў ХВ - ХВІ стагодзьдзях Полацк быў вельмі важным культурным, гаспадарчым і палітычным цэнтрам ВКЛ, таму верагодна што Скарына атрымаў ня толькі пачатковую адукацыю, але вельмі добрую адукацю. Бо дзеля таго, каб вучыцца ў эўрапейскіх унівэрсытэтах, на пачатку ў Кракаве, а потым ў Падуі, неабходна было валодаць на добрым узроўні лацінскай мовай.

Жыцьцё Скарыны гэта бясконцыя падарожжы: Кракаў, Падуя, Прага нават Дакія.

У Кракаве Скарына пачаў вучыцца ў 1504 годзе. Кракаўскі ўнівэрсытэт быў ня толькі вядомым цэнтрам навукі: матэматыкі, астраноміі, астралёгіі, але таксама цэнтрам дзе друкаваліся кнігі. Менавіта там, Скарына атрымаў першы досьвед друкаваньня кніг.

Праз два гады, Францыск Скарына здаў іспыты на ступень бакалаўра, а з 1507 году па 1512 праўдападобна быў у пасольстве Рэчы Паспалітай да караля Даніі. Пасьля чаго накіраваўся ў Падую, каб атрымаць там ступень доктара мэдыцынскіх навук. Абарона прайшла бліскуча.

Невядома, што прычынілася да рашэньня Скарыны пачаць выдавецкую дзейнасьць. Але, менавіта гэтым ён увайшоў у гісторыю Беларусі і ўсіх усходнеславянскіх народаў, бо менавіта Францыск Скарына стаў першадрукаром, друкаваўшым кнігі на роднай “русінскай” мове.

Сваю дзейнасьць ён пачаў у Празе

У тыя часы адным з асноўных цывілізацыйных асяродкаў цэнтральнай і ўсходняй Эўропы. Там ён выдаў сваю першую кніжку Псалтыр, пасьля яшчэ 19 кніг. Гэта было магчыма пры падтрымцы сяброў і заможных мэцэнатаў з Полацку й Вільні.

У 1520 годзе Скарына пераехаў у Вільню дзе заснаваў першую ва Ўсходняй Эўропе друкарню. Тамт ён пачаў выдаваць рэлігійныя кнігі на роднай мове. Акрамя гэтага ён быў сакратаром віленскага біскупа Яна, а таксама працаваў доктарам. У Вільні Францыск Скарына ажаніўся з ўдавой свайго сябра Юрыя Адверніка, Маргарыце.

Доўгі час у савецкай гістарыяграфіі Францыска Скарыну паказвалі як чалавека, які ня быў успрыняты ў ВКЛ па прычыне канфлікту з каталіцкім касьцёлам. Але ніколі не ўзгадвалася тое, што яго не ўспрынялі і нават выгналі з Масквы. Візыт Францыска Скарыны адбыўся дзесьці ў канцы 20 гадоў XVI ст. Ягоныя кнігі былі канфіскаваныя й спаленыя, бо неадпавядалі праваслаўнаму канону. Гэта сьведчыць таксама пра тое, на колькі далёка ў тыя часы стаялі адзін ад аднаго Маскоўскае Княства і ВКЛ.

Амаль адразу пасьля вяртаньня з Масквы Францыск зьязджае ў Кёнігсберг на запрашэньне герцага Альбрэхта, дзе працягваў займацца выдавецкай дзейнасьцю. Хаця таксама існуе меркаваньне, што там ён працаваў у шпіталі.

У 30-х гадах у Францыска Скарыны пачынаецца чарга сур’ёзных праблемаў.

Па-першае, паміраюць усе ягоныя блізкія сябры й людзі, якія фінансавалі выдавецкую дзейнасьць Скарыны. Ён сутыкнуўся зь фінансавымі цяжкасьцямі.

Па-другое, супраць яго пачынаецца судовы працэс, які распачалі крэдытары брата Скарыны, Івана. За даўгі брата Францыск Скарына нават быў вымушаны прасядзець у вязьніцы ў Познані. Але сытуацыю ўдалося растлумачыць і Скарыну ня толькі выпусьцілі зь вязніцы а кароль Рэчы Паспалітай, Жігімонт І выдаў яму прывілей, які гарантаваў Скарыне абарону ад арыштаў, недатыкальнасьць ягонай маёмасьці, вызваленьне ад павіннасьцяў і гарадзкіх службаў, незалежнасьць ад усіх уладаў, акрамя каралеўскай.

Пасьля розных турботаў і цяжкасьцяў Францыск Скарына зьяжджае ў Прагу, дзе як сьцвярждаюць розныя крыніцы, працаваў садоўнікам у каралеўскім парку ў Градчанах, але як сьцьвярджаюць іншыя крыніцы, хутчэй за ўсяго ён працаваў лекарам.

У Празе Францыск Скарына памёр, дата ягонай сьмерці таксама недакладная: не вядома ці гэта быў 1551 ці 1552 год.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт