Logo Polskiego Radia
Print

Наведнікі Мірскага замка скардзяцца на сучасны ліфт і нясьвежае мяса (фота)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 27.02.2012 15:22
Наш карэспандэнт Арцём Багданаў пагартаў Кнігу водгукаў Мірскага замка

/

Кніга водгукаў і прапановаў Мірскага замка, выкананая па дзяржаўным узоры, напэўна, захоўваецца недзе ў спэцыяльным месцы. Але ў канцы агляднай экскурсіі ляжыць сшытак у цьвёрдай вокладцы фармату А4, дзе турысты ахвотна пакідаюць водгукі. Каля яго таблічка “Кніга водгукаў пра музэй”. Дзеля справядлівасьці, заўважым адразу – 90% там “очень понравилось” і “великолепный замок”. Аднак такія водгукі трансьляваць у вялікай колькасьці нецікава, таму мы пагарталі ўсю кнігу, каб паглядзець, на што ж скардзяцца турысты, што не падабаецца наведнікам. Артаграфію й пунктуацыю захоўваем у арыгінале.

/

Адразу некалькі водгукаў займеў замкавы ліфт. “Замкавым” яго можна назваць умоўна, бо выраблены ён у Магілёве й выглядае практычна як звычайны ліфт у гарадзкім пад’езьдзе. Ні стылізацыі табе, ні хоць бы шырмачкі якой, каб схаваць жалезныя дзьверы.

/

«Круты ліфт у вас. І жэншчына, каторая аб’івляет этажы – эта проста сказка!!! Дзякуй за ліфт!!!”

/



«Особенно понравилась реконструкция лифта конца XVI века»
Ліфт згадваецца і ў іншым месцы, але ўжо ў якасьці прапановы. Спадзяемся, да яе ня будуць прыслухоўвацца.

/


«Замок понравился. Не плохо бы придумать внешний лифт к башне. Узкие лестницы – толпы народа. РФ+БР».

Аднаму наведніку не спадабаліся шклопакеты й плястыкавыя дзьверы ў некаторых месцах.

/

«Евро ремонт не нужен. А так отлично. Женя»

Некалькі нараканьняў на завысокі кошт квітка. Сёньня гэта 23 тысячы рублёў.

/

«А почему так дорого? Я заплатил 23 000 (двадцаць три тысячи) БЕЛОРУССКИХ рублей за каждого человека, однако, мне даже не предоставили гида! Безобразие!!!»

/

«Как-то всё мега мега примерно и вычурно. Замок хороший, но смотреть на дешёвые манекены и фото под стеклом удовольствие сомнительное! Жаль потраченных 200 русских рублей. Дмитрий. P.S. Вы говно!».

Адна наведніца не ўпадабала мяса ў рэстарацыі, якую адкрыла ў замку кампанія Юрыя Чыжа “Трайпл”.

/


«Говядина в ресторане «второй свежести» (с). И мы всё-таки не нашли привидений Аня и Di».

Скардзяцца людзі на нібыта некультурны персанал. Хоць падчас некалькіх нашых наведваньняў замка такога, шчыра кажучы, заўважана не было.

/

“Неорганизованно и безсистемно. Персонал оставляет желать лучшего, вплоть до откровенного хамства. Впечатление крайне двоякое».

/

«Не позволительная грубость обслуживающего персонала. Бартошик Александр Сергеевич».

Сям’я з Гародні, відаць, не пасьпела агледзець усю экспазыцыю.

/

«В выходные дни могли бы работать и подольше!!! Не хватило времени насладится красотой! Г. Гродно».

Багата ў кнізе даволі хамскіх і некультурных водгукаў.

/

«All cool! ) (шутка) фуфло».

/

«Крутой музей но и тупой».

/

«Зодчий жжёт. Ваяй исчо! Крепостные»

/

Эмацыйныя водгукі пакідаюць госьці з Расеі.

/

«Беларусы!!! Вы просто молодцы. Мы гордимся, что Вы наши соседи! Россия».

/

«Чётко! Внатуре чётко! Вован. Г. Москва»

Даволі зручныя аўдыёгіды, якімі на эўрапейскі лад абсталявалі замак, спадабаліся ня ўсім.

/

«Замок офигенный, но лучше бы рассказывал экскурсовод чем аудиофиговины. A HAPPY NEW YER”

Камусьці не хапіла таблічак пад экспанатамі.

/

«Экспонатов очень много, но не все экспонаты подписаны. Отвлекаем смотрителей».

Водгукі сустракаюцца ад самых розных катэгорыяў наведнікаў.

/

«Ничего особенного. Электрик 3-го разряда. Тута классно. Сима»

/

«Мне 6 лет. Очень понравились макеты замков и шкуры зверей. Даша».
А нехта справядліва заўважыў, што стварыць такі музэй у замку – гэта нашмат лепш, чым пабудаваць лядовы палац.

/

“Очень радостно, что в нашем убогом государстве нашли деньги, чтобы создать этот музей. Дзякую вам, землячки! Берегите то, что есть! И очень горько, что все остальные памятники истории и культуры лежат в развалинах. Откуда же быть национальному самосознанию, если вся история лежит в руинах! Долой ледовые дворцы!»

Арцём Багданаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт